Міннае поле заканадаўства для СМІ і блогераў – як хадзіць па ім упэўнена і бяспечна? Як навучыцца працаваць так, каб ніхто не мог прад’явіць вам прэтэнзіі ў парушэнні законаў, этыкі ці аўтарскіх правоў? Шукайце адказ на гэтае пытанне разам з эксперткамі IFAE MediaLAB. Курс разлічаны як на журналістаў і блогераў, якія толькі пачынаюць свой прафесійны шлях, так і на тых, хто стала працуе ў медыя і мае патрэбу ў павышэнні ведаў – як працаваць па законе і прафесійных этычных стандартах, улічваючы сучасныя рэаліі, каб не нашкодзіць сабе, выданню і героям сваіх публікацый.
Працягласць курса: 6 анлайн заняткаў па 1,5-2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў на дыстанцыйнай платформе.
Запісацца на ўдзел у курсе можна да 24 кастрычніка.
Пасля сканчэння курса вы будзеце ВЕДАЦЬ:
- асновы заканадаўства для працы журналістам і блогерам;
- этычныя стандарты, як не парушаць аўтарскія правы, у тым ліку ў Ютубе і ТікТоку;
- спосабы мірнага вырашэння канфліктаў;
- як не нашкодзіць сабе, выданню і сваім героям з улікам рэпрэсіўнай практыкі беларускай дзяржавы.
Пасля сканчэння курса вы будзеце УМЕЦЬ:
- правяраць свае матэрыялы перад публікацыяй на адпаведнасць закону і этычным стандартам;
- абараняць сваю пазіцыю ў канфліктай сітуацыі;
- знаходзіць галоўнае ў законах, інструкцыях, правілах, ліцэнзійных пагадненнях;
- знаходзіць адкрыты кантэнт (музыка, відэа, фота і інш.);
- знаходзіць абаронены кантэнт і законна яго выкарыстоўваць (знаходзіць праваўладальнікаў і дамаўляцца з імі);
- вызначаць слізкія моманты сваёй працы – і падстрахоўвацца ад прэтэнзій;
- абараняць сябе, свае крыніцы, сваю аўдыторыю і свой кантэнт.
Расклад заняткаў (19.00-21.00 па Менску):
7 лістапада | Асноўныя законы ў працы журналіста і блогера |
14 лістапада | Журналісцкая этыка |
21 лістапада | Як забяспечыць свае аўтарскія правы і не парушыць чужыя |
28 лістапада | Праца ва ўмовах татальнага “экстрэмізму” |
5 снежня | Мірнае вырашэнне канфліктаў |
9 снежня | Суд ідзе! Практыкум па разборы рэальных кейсаў, звязаных з прававымі і этычнымі аспектамі працы журналістаў |
Заняткі курса вядуць:
Адар’я Гуштын
Больш за 15 год у журналістыцы. Працавала як судовы рэпарцёр у шэрагу вядомых беларускіх выданняў. Мае юрыдычныю адукацыю, сертыфікат медыятара. Тройчы выйгравала ў судах па позвах аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Журналіст года па версіі праваабаронцаў (2016), неаднаразова перамагала ў конкурсе “Вольнае слова”. Праходзіла стажыроўкі ў Германіі і Велікабрытаніі. Працягве навучанне ў сферы абароны правоў чалавека.
Ірына Чарняўка
Аўтарка, рэдактарка і прадзюсарка сатырычных і публіцыстычных праграм на беларускім тэлебачанні ў Польшчы больш за 16 год. Кіраўнічка прадзюсарскай кампаніі, выпускае праграмы, ютуб-праекты, фільмы, музычныя кліпы, прамацыйныя споты.
Працуе з праваўладальнікамі і замоўнікамі з Польшчы, Літвы, Украіны, Беларусі і Расіі. 12 год досьведу працы ў рэпартажы і навінах. Выйграла 2 судовыя працэсы па сваіх матэрыялах па ісках аб “абароне гонару і годнасці”.