Перайсці да змесціва

“Must have”. Падсумоўваем вынікі курса для журналістаў-пачаткоўцаў

Што ўяўляе з сябе беларуская журналістыка сёння, чаму варта ісці ў гэтую прафесію, дзе шукаць тэмы для першых сваіх матэрыялаў, як падрыхтаваць інтэрв’ю і зрабіць інфаграфіку? У адказах на гэтыя пытанні ўжо арыентуюцца выпускнікі курса “Must have для пачаткоўцаў у журналістыцы”, які ладзіўся ў лютым-сакавіку Школай IFAE MediaLAB.

Заняткі курса праводзілі Зоя Хруцкая, Ірына Чарняўка і Адар’я Гуштын — дасведчаныя практыкуючыя журналісткі і рэдактаркі беларускіх медыя. 

Дзякуючы ім, удзельнікі курса атрымлівалі не толькі тэарэтычныя веды, але і практычныя ўменні, а таксама карысную зваротную сувязь.

Удзельнікі курса даведаліся, як шукаць працу ў медыя і каму можна прапанаваць свае матэрыялы, папрактыкаваліся ў напісанні навінаў, планаванні інтэрв’ю, візуалізацыі сваіх матэрыялаў.

Асобны блок курса быў прысвечаны прававым і этычным аспектам працы журналістаў.

Эксперткі курса, абапіраючыся на свой уласны досвед, падзяліліся парадамі, якія дапамогуць аберагчы сябе ад памылак і непрыемнасцяў у журналісцкай працы.

Вось што напісалі пра курс нашыя студэнты:

Для меня были очень полезны все занятия. Отличная подача материала! Все тренерки очень интересно, наглядно и с подробностями проводили занятия! Очень доступно и качественно!

Вельмі добры ўзровень! Атрымалася палепшыць прэзентацыю свайго матэрыялу, рабіць яго больш цікавым і насычаным.

Курс помог мне проработать многие темы: как писать новости, как рассказывать истории, чтобы они были интересными и читаемыми. Мне было важно научиться находить тему и оценивать её по параметрам!

Калі вы цікавіцеся журналістыкай і хочаце развівацца ў гэтай прафесіі – сачыце за абвесткамі на нашым сайце і на нашых старонках у сацыяльных сетках.

Пазнакі: