IFAE MediaLAB – гэта доўгатэрміновая праграма нашага Фонда, скіраваная на павышэнне кваліфікацыі людзей, якія развіваюць ўласныя медыяпраекты, а таксама займаюцца медыяадукацыяй.
На гэтай старонцы публікуюцца абвесткі пра нашыя адукацыйныя прапановы, звязаныя з медыя, іншыя карысныя прапановы ў гэтай сферы.
Асобны раздзел гэтай старонцы змяшчае карысныя матэрыялы, якія могуць быць выкарыстаныя як для правядзення заняткаў па розных аспектах медыяадукацыі, так і для самастойнага вывучэння і выкарыстання для ўдасканалення працы ўласных медыяпраектаў і іншых ініцыятываў.
Матэрыялы структураваныя па 4 катэгорыях, а таксама па 7 фарматах, што дапамагае весці пошук.
Катэгорыі матэрыялаў:
- Журналістыка
- PR для актывістаў
- Медыяпісьменнасць
- Адукатарам
Фарматы матэрыялаў:
- Прэзентацыі
- Тэсты
- Планы заняткаў
- Гульня
- Парады
- Дапаможнік
- Відэа
У перспектыве і катэгорыі і фарматы могуць дапаўняцца.
Аснову матэрыялаў складаюць нашыя ўласныя напрацоўкі, назапашаныя за час шматгадовай працы на карысць развіцця беларускіх медыя і медыяадукацыі.
Многія з гэтых матэрыялаў былі падрыхтаваныя ў межах такіх нашых праграм, як “Школа маладога журналіста”, Школа медыяменеджмента, Школа медыякампетэнцый, PRodvizhenie ды інш.
Мы будзем удзячныя за спасылку на наш сайт пры выкарыстанні гэтых матэрыялаў.