Перайсці да змесціва

Must have: курс для пачаткоўцаў у журналістыцы

Image Not Found

Запрашаем журналістаў-пачаткоўцаў і блогераў на адукацыйны курс Must have, які стане для вас правадніком у свет журналістыкі. Запішыся прама зараз і атрымлівай веды ад дасведчаных практыкуючых журналістаў і рэдактараў беларускіх медыя!

Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты пра сканчэнне курса, а таксама запрашэнне на офлайн Школу журналістыкі ў пачатку лета бягучага года.

Працягласць: 6 анлайн заняткаў па 1,5-2 гадзіны па аўторках (пачатак у 19.00 па Менску), а таксама выкананне практычных заданняў на навучальнай анлайн платформе.

Пачатак заняткаў: 20 лютага.

Заяўкі на ўдзел у курсе прымаюцца да 15 лютага.

Запішыся зараз!

Пасля сканчэння курса вы будзеце ведаць:

  • Як хутка і якасна пісаць навіны.
  • Як знайсці тэму, а таксама герояў для сваіх гісторый.
  • Як зрабіць інтэрв’ю і рэпартаж, які не пакіне абыякавым чытача ці гледача.
  • Каму можна прапанаваць свае матэрыялы і як шукаць працу ў медыя.
  • Чым журналістыка адрозніваецца ад прапаганды і як не даць сябе падмануць.
  • Як працаваць на «мінным полі», калі ўсё навокал абвяшчаюць «экстрэмізмам».
  • Як візуалізаваць свой матэрыял пры дапамозе фота, відэа і інфаграфікі.

Расклад заняткаў курса (19.00-21.00 па Менску):

20 лютагаMission Possible. Уводзіны ў журналістыку
27 лютагаВучымся пісаць навіны
5 сакавікаІнтэрв’ю: да, у час і пасля
12 сакавікаЯк распавесці гісторыю, якая не пакіне абыякавымі
19 сакавікаЯк візуалізаваць свае матэрыялы
26 сакавікаПрававыя і этычныя аспекты працы журналіста
Запішыся зараз!

Знаёмцеся з вядоўцамі курса:

Зоя Хруцкая

Медыяменеджарка і журналістка. 

Спецыялізуецца на працы з лакальнымі медыямі.

З задавальненнем дапамагае пачаткоўцам знайсці сваю “фішку” у журналістыцы.

Ірына Чарняўка

Ужо 25 год жыве ў медыя: журналістка, медыяменеджарка, прадзюсарка. Працавала ў інфармагенцыях, газетах і анлайн, на радыё і тэлебачанні. Цяпер кіруе прадзюсерскай кампаніяй, якая вырабляе сатырычныя, музычныя  і публіцыстычныя  праграмы для розных медыягрупаў. Працуе са сцэнарыстамі, рэпарцёрамі, вядоўцамі, рэжысёрамі, літаратарамі, музыкамі і выканаўцамі. У фокусе: стварэнне і паспяховы распаўсюд праўдзівай   інфармацыі для беларусаў у Беларусі. Для гэтага разам з камандай стварае не проста відэаролікі, а мультымедыйныя праекты, адаптаваныя для розных платформ. І дбае пра тое, каб кантэнт вірусіўся і ўваходзіў у топы і трэнды.

Адар’я Гуштын

Больш за 15 год у журналістыцы. Працавала як судовы рэпарцёр у шэрагу вядомых беларускіх выданняў. Мае юрыдычныю адукацыю, сертыфікат медыятара. Тройчы выйгравала ў судах па позвах аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Журналіст года па версіі праваабаронцаў (2016), неаднаразова перамагала ў конкурсе “Вольнае слова”. Праходзіла стажыроўкі ў Германіі і Велікабрытаніі. Працягвае навучанне ў сферы абароны правоў чалавека.

Запішыся таксама сюды:

Пазнакі: