Магчыма, у вас ёсць крутая задумка, але вы не ведаеце, як да яе падступіцца. А можа быць, вы не можаце выбраць адну з некалькіх ідэй для вашага медыя-праекта. А можа, вам не хапае ведаў у тым, як зрабіць будучы праект бачным. І ўвогуле, з чаго пачаць? Наш курс дапаможа на любым з гэтых і шмат якіх іншых этапах.
Ствараць праекты можна навучыцца, што мы і будзем рабіць на працягу шасці заняткаў.
Курс лепш падыходзіць не для ўжо прапаленых асаў, а для тых, хто толькі плануе пачаць свой праект і шукае ведаў і дапамогі.
Важна ўжо мець ідэю праекту, а мы яе дапрацуем да працаздольнасці.
Што будзем рабіць на курсе:
- даведаемся, як проста і ясна вызначыць мэты і місію праекта,
- вызначым, з якіх этапаў складаецца медыйны праект,
- адкажам на пытанні: навошта і для каго ваш праект,
- вылучым адпаведныя фарматы для кожнага з праектаў на курсе,
- навучымся рабіць яскравыя і эфектыўныя пітчы і прэзентацыі праекта,
- папрактыкуемся шукаць магчымасці для прасоўвання праекта.
Працягласць курса: 6 анлайн заняткаў па 1,5-2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў на дыстанцыйнай платформе.
Запісацца на ўдзел у курсе можна да 15 лютага.
Расклад заняткаў (19.00-21.00 па Менску):
22 лютага | Што такое медыяпраект і як прыдумаць яго тэму |
29 лютага | Этапы распрацоўкі канцэпцыі праекта |
7 сакавіка | Фарматы медыяпраектаў і платформы для іх публікацыі |
14 сакавіка | Інструманты візуалізацыі для медыяпраектаў |
21 сакавіка | Як прасоўваць свой праект і манетызаваць яго |
28 сакавіка | Прэзентацыя і абмеркаванне выпускных праектаў |
Заняткі курса вядуць:
Аляксей Шота
Журналіст, медыяэксперт, трэнер.
У журналістыцы 17 гадоў. За гэты час супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх і замежных медыяў (сайтамі, газетамі, часопісамі, тэлебачаннем, радыё), многія з якіх зараз лепш не называць:).
Любіць візуалізацыю і гейміфікацыю, фактчэкінг і эксплейнеры.
Яўгенія Сугак
Журналіст і ў мінулым галоўны рэдактар The Village Беларусь. Зараз робіць палітычна-сацыяльныя праекты «Мне тоже не нравится» и «Часики тикают» на YouTube.
Іна Максімчык
Медыяэкспертка, журналістка, трэнерка.
Развівае праекты, звязаныя з сучасным мастацтвам, з навучаннем журналістыцы (для пачтакоўцаў і прасунутых медыйшчыкаў), а таксама націўныя праекты для інфармацыйных кампаній.