Даць нас паспрабаваць сябе ў журналістыцы, развіць кампетэнцыі, важныя для гэтай прафесіі – гэта мэты Школы журналістыкі IFAE, якая распачала сваю працу ў красавіку. Навучэнцы Школы ўжо прайшлі курс па асновах журналістыкі і зараз знаходзяцца на практыцы ў некалькіх беларускіх медыя.
Удзел у Школе бяруць маладыя беларусы і беларускі з розных гарадоў Польшчы, Літвы і Грузіі.
У час першага трэнінга, які праходзіў пад Варшавай, навучэнцы Школы разбіраліся з прызначэннем журналістыкі, прынцыпамі працы журналістаў, вучыліся пісаць навіны, ствараць эксплэйнеры, рыхтаваць візуалізацыю, планаваць відэаздымкі.
У гэтым ім дапамагалі дасведчаныя трэнеры з багатым досведам журналісцкай і рэдактарскай працы.
Другім этапам працы Школы стала стажыроўка ў беларускіх медыя, рэдакцыі якіх месцяцца зараз у Польшчы. Навучэнцы Школы рэгулярна сустракаюцца са сваімі рэдактарамі-ментарамі, знаёмяцца з працай рэдакцый і з патрабаваннямі да матэрыялаў, прынятымі ў рэдакцыі, рыхтуюць свае публікацыі (некаторыя з іх ужо апублікаваныя).
Стажыроўка будзе доўжыцца да канца траўня.
Паралельна з ёй ў сярэдзіне траўня пачнецца цыкл анлайн-заняткаў, скіраваных на паглыбленне ведаў у тых альбо іншых сферах журналістыкі.
На гэтых занятках нашыя студэнты даведаюцца, як працаваць з вялікімі тэкстамі, рабіць цікавыя інтэрв’ю, выкарыстоўваць магчымасці штучнага інтэлекту, ствараць падкасты. Асобныя заняткі будуць прысвечаныя выяўленню дэзінфармацыі, журналісцкай этыцы ды іншым тэмам.
Магчымасць узяць удзел у гэтых занятках атрымаюць не толькі навучэнцы Школы, але і выпускнікі нашых анлайн-курсаў па журналістыцы.
Абвесткі пра такую магчымасць хутка з’явяцца на нашым сайце і на нашых старонках у сацыяльных сетках.
А пакуль пачытайце, што распавядаюць пра Школу яе цяперашнія навучэнцы:
Большое количество практики, много полезных и интересных знакомств, возможность по горячим следам применять свои знания на стажировке – всё это очень круто!
Было цікава, пазнавальна, вельмі цёпла і весела. Дзякуй за вельмі падрабязны разбор матэрыялу і практычныя заданні!
Мне было цікава ўсё! Усё, бо да гэтага не ведала літаральна нічога. Асабліва было карысна азнаёміцца з прынцыпамі журналісцікі, тэорыяй 4 вёдраў, разабраць стварэнне загалоўкаў і лідаў.
Зараз, калі чытаю нейкую навіну, магу ацаніць, добрая яна ці не:) Мне былі карыснымі веды пра эксплэйнеры (іх віды і як іх ствараць), як пісаць крутыя загалоўкі, вечназялёныя тэмы, 4 вядры!! і практыка для асобых імбрыкау пра тое, як мантаваць відосы.
За эти 4 дня я получила больше полезной информации, чем за 3 года в университете)) Я нахожусь под большим впечатлением и с нетерпением жду онлайн курс и начало стажировки.
Самае карыснае – практыка, дзе адразу ж можна прымяніць атрыманыя веды і атрымаць фідбэк. Ні было ні хвіліны, каб я не была ўзрушанай і натхнёнай! Вельмі ўдзячная за самі веды і за іх падачу, за цудоўную атмасферу на занятках і за штуршок да развіцця!