Перайсці да змесціва

Курс “Сацсеткі: лайкі, шэры і падабайкі 2.0”: падсумоўваем вынікі

Як абіраць сацсеткі ды кантэнт пад свае мэты, як планаваць публікацыю ўласнага кантэнту і як паляпшаць свой прадукт? Навучэнцы курса “Сацсеткі: лайкі, шэры і падабайкі 2.0” атрымалі адказы на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама палепшылі свае сацсеткі!

Заняткі курса праводзіў Дзяніс Васількоў, які працаваў у вядомых беларускіх выданнях, займаўся распрацоўкай стратэгій ды менеджментам сацсетак. Апошнія 5 гадоў ён паспяхова выкладае і дзеліцца сваімі ведамі з журналістамі ды актывістамі НГА.

На пачатку курса ўдзельнікі навучыліся аналізаваць сацсеткі, а таксама пазнаёміліся з тэндэнцыямі іх развіцця ў 2024 годзе.

Напрацягу ўсяго курса ўдзельнікі мелі магчымасць прайсці праз усе этапы стварэння кантэнту: ад планавання публікацый да іх аналізу. Паралельна з грунтоўнай базай ведаў удзельнікі атрымлівалі хатнія заданні, якія дапамагалі папрактыкавацца і палепшыць свой кантэнт ужо падчас курсу.

У канцы курса ўдзельнікі навучыліся паляпшаць і прасоўваць свае прадукты, выкарыстоўваючы для гэтага розныя інструменты.

Вось што напісалі пра курс некаторыя нашыя студэнты:

Курс вельмі добры для ўваходу ў SMM, шырока расказвае пра розныя аспекты прафесіі.Раней рухалася больш інтуітыўна, цяпер ёсць паняцце сістэмнасці ў СММ.

Даволі багата карыснай інфармацыі і сістэмная падача матэрыялу. Сістэматызаваў свае веды пра сацыяльныя медыя. Зразумеў, як прасоўваць свой прадукт не толькі інтуітыўна

Цікавы і карысны матэрыял. Я навучыўся аналізаваць сацсеткі, ствараць кантэнт-план і рубрыкі.

Калі вы цікавіцеся сацсеткамі і хочаце развівацца ў гэтай прафесіі – сачыце за абвесткамі на нашым сайце і на нашых старонках у сацыяльных сетках. Мы плануем працягваць!

Чытай таксама пра вынікі іншых нашых курсаў:

Пазнакі: