Гэты курс для медыйшчыкаў ды камунікатараў, якія жадаюць дасягаць пастаўленых мэтаў і карыстацца сацсеткамі эфектыўна. Вы навучыцеся граматна ставіць мэты сваёй працы ў сацыяльных сетках, абіраць сваю аўдыторыю, ствараць сапраўды працуючыя кантэнт-планы, прыдумляць новае, што “зачэпіць” людзей.
Перавагай пры адборы будуць карыстацца асобы, якія ўздымаюць у сваіх акаўнтах грамадска-значныя пытанні і стымулююць дыскусію наконт гэтых пытанняў.
Я люблю і жыву ў сацсетках, шмат пра іх ведаю, шмат разважаю і дзялюся сваімі ведамі з іншымі. А яшчэ гэта мой асноўны прыбытак.
Я ведаю, шмат чаго залежыць ад добра зададзенага пытання. Напрыклад такога:
Дзяніс Васількоў, вядоўца курса
Як пераадоліць сябе і зрабіць працу ў сацсетках эффектыўнай ды прыемнай? У мяне ёсць адказ на гэта пытанне!
Працягласць курса: 5 анлайн заняткаў па 1,5-2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў на дыстанцыйнай платформе.
Запісацца на ўдзел у курсе можна да 27 сакавіка.
Пасля сканчэння курса вы будзеце ВЕДАЦЬ:
- Як абіраць сацсеткі ды кантэнт пад свае мэты.
- Як ставіць мэты, якімі інструментамі карыстацца для дасягнення мэтаў.
- Як планаваць прадакшэн ды публікацыю уласнага кантэнту.
- Як запускаць сваю рэкламу, траціць бюджэт і атрымаць вынік.
- На якія лічбы глядзець і як планаваць і паляпшаць прадукт.
Пасля сканчэння курса вы будзеце УМЕЦЬ:
- Рабіць кантэнт план.
- Ствараць цікавы кантэнт.
- Планаваць прадакшн.
- Разлічваць выдаткі на прасоўванне свайго кантэнта.
Расклад заняткаў (19.00-21.00 па Менску):
2 красавіка | Сацсеткі ў 2024 годзе: мэты і інструменты |
9 красавіка | Генерацыя + рубрыкацыя = сатысфакцыя |
16 красавіка | Кантэнт-план з нуля |
23 красавіка | Платнае прома: з чаго пачаць і чаго чакаць |
30 красавіка | Аналіз і паляпшэнне ўласнага прадукта |
Заняткі курса вядзе:
Дзяніс Васількоў
Пра сябе – я медыйшчык у шырокім сэнсе, журналіст у больш вузкім.
Працаваў у вядомых беларускіх выданнях, займаўся распрацоўкай стратэгій ды менеджментам сацсетак.
Апошнія 5 гадоў паспяхова выкладаю і дзялюся сваімі ведамі з медыя ды НГА.
Пад час нашых спатканняў мы будзем шмат абмяркоўваць вучыцца прыдумляць ды ствараць новае. Вы не засумуеце. Да сустрэчы!