Хочаш пасунуць топаў беларускага YouTube дый стаць сапраўднай зоркай? Хочаш навучыцца ствараць і мантаваць відэаролікі, якія будуць збіраць мільёны праглядаў на YouTube? А можа і зарабляць на гэтым? Калі ты гатовы/гатовая, каб цябе пазнавалі на вуліцах, то табе – на наш курс!
Звярні ўвагу, што курс прадугледжвае выкананне практычных заданняў, а паспяховасць як навучання, гэтак і твайго старту ў беларускім блогерстве знаходзіцца літаральна ў ТВАІХ руках!
Працягласць курса: 6 анлайн заняткаў па 1,5-2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў на дыстанцыйнай платформе.
Запісацца на ўдзел у курсе можна да 29 сакавіка.
Бонус: ты будзеш “разгрызаць” тэгі як арэшкі!
Пасля сканчэння курса вы будзеце ВЕДАЦЬ:
- Што такое YouTube, яго магчымасці ды інструменты.
- Як знайсці там сваю нішу.
- Чаму варта ісці ў YouTube.
- Падводныя камяні беларускага YouTube.
- Як прасоўваць асабісты канал і дзе ўзяць першых 100 падпісантаў.
- Як працаваць з канкурэнтамі і пераймаць іх моцныя бакі.
- Як стварыць якасны кантэнт і як яго ацэньваць і паляпшаць у будучыні.
Пасля сканчэння курса ў цябе будзе ўласны YouTube-канал з запампаваным як мінімум адным відэа.
Ты будзеш умець рабіць якасныя вокладкі, пісаць прывабныя загалоўкі да сваіх відэаролікаў і ўвогуле ўмець працаваць з YouTube.
Бонус: ты будзеш “разгрызаць” тэгі як арэшкі!
Расклад заняткаў (19.00-21.00 па Менску):
4 красавіка | Што такое YouTube. Знаёмства з платформай |
11 красавіка | Пошук уласнай нішы. Аналіз мэтавай аўдыторыі і канкурэнтаў |
18 красавіка | Стварэнне відэа кантэнту: сцэнар, відэа, гук, святло, графіка. Аўтарскі кантэнт |
25 красавіка | Як змантаваць сваё першае відэа |
2 траўня | Творчая студыя: як заліць і апублікаваць відэа на YouTube |
16 траўня | Прасоўванне свайго YouTube-канала. Прэзентацыя выпускных праектаў |
Заняткі курса вядуць:
Валера Руселік
Мэдыяактывіст, блогер з 25-цігадовым журналісцкім стажам. Актыўна вядзе ўласныя Ютуб- і Тыкток-каналы.
Працяглы час быў самым папулярным беларускамоўным YouTube-блогерам.
Асноўная тэматыка – грамадска-палітычная, а таксама папулярызацыя беларушчыны.
Арцём Прыпісноў
Блогер, экс-галоўны рэдактар, вядучы і ідэйны натхняльнік медыяпраекта, які сабраў мільён праглядаў у першы месяц працы, 10.000 падпісчыкаў за два месяцы і ўвайшоў у Топ-5 беларускіх каналаў на YouTube за жнівень 2022 года.
Асноўны від дзейнайсці: эксперт па стварэнню і прасоўванню медыяпраектаў, медыяаналітык, медыякансультант.