Як стварыць медыяпраект ад пачатку і да канца, на што звярнуць увагу і як якасна правесці прэзентацыю свайго праекта? Студэнты курса “Медыйны праект: таямніцы прадакшна” атрымалі адказы на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама стварылі свае ўласныя медыяпраекты!
Заняткі курса праводзілі Аляксей Шота, Яўгенія Сугак і Іна Максімчык — дасведчаныя практыкуючыя журналісты і медыяэксперты. Нашыя трэнеры дзяліліся сваім досведам з удзельнікамі курса, а таксама дапамагалі паляпшаць праекты на кожным этапе іх стварэння.
На пачатку курса кожны з удзельнікаў абраў тэму, мэты і місію свайго медыяпраекта.
Далей з дапамогай трэнераў студэнты абіралі платформы для публікацыі праектаў, аналізавалі мэтавыя аўдыторыі, планавалі кантэнт.
У выніку ў канцы курса большасць студэнтаў мела праекты, гатовыя да запуску!
У час фінальнай сустрэчы адбылася прэзентацыя праектаў, у час якой удзельнікі атрымалі парады, як эфектыўна пітчыць свой праект і дзе шукаць магчымасці для яго прасоўвання.
Вось што напісалі пра курс некаторыя нашыя студэнты:
Преподаватели курса вдохновили меня на дальнейшую работу со своим подкастом.
Найбольш карысным для мяне былі парады па працы ў сацсетках.
Калі вы цікавіцеся журналістыкай і хочаце развівацца ў гэтай прафесіі – сачыце за абвесткамі на нашым сайце і на нашых старонках у сацыяльных сетках.