Курс, які праходзіў у красавіку-траўні бягучага года, сабраў людзей, якія хацелі паглыбіцца ў свет YouTube, навучыцца ствараць якасны кантэнт і паспяхова прасоўваць яго.
Заняткі курса праводзілі Арцём Прыпісноў і Валера Руселік — вядомыя беларускія блогеры і медыйшчыкі.
Удзельнікі курса атрымалі шмат ведаў і практычных уменняў.
Навучанне распачалося з дыскусіі пра магчымасці і інструменты YouTube, а таксама пра тое, чаму варта ісці на гэтую платформу.
Трэнеры падзяліліся парадамі, як прааналізаваць мэтавую аўдыторыю і канкурэнтаў, што дапамагло ўдзельнікам і ўдзельніцам лепш асэнсаваць нішу сваіх будучых медыя-праектаў.
Большасць удзельнікаў прыйшла на курс з ідэямі стварэння і развіцця сваіх Ютуб- каналаў. За час навучання яны здолелі не толькі вызначыць мэту і місію свайго каналу, але і стварыць свае каналы і заліць на іх першыя відэа.
На фінальнай сустрэчы адбыліся прэзентацыя новых YouTube-каналаў, створаных падчас курса, а таксама абмеркаванне магчымага развіцця і прасоўвання гэтых каналаў.
Вось што напісалі пра курс некаторыя нашыя студэнты:
Мне ўсё спадабалася! Была вельмі добрая арганізацыя, карысныя матэрыялы і ветлівая атмасфера. Я навучылася аналізаваць канкурэнтаў і бачыць свае хібы.
Много полезной информации для новичков. Я научилась монтажу видео, поиску и анализу аудитории. Спасибо за знания и вдохновение!
Для мяне была важная і цікавая інфармацыя на кожнай сустрэчы. Заданні былі цікавыя і практычныя – іх хацелася выканаць. Даведалася, на што трэба рабіць акцэнт, каб прыцягнуць увагу гледача. У дадзеным курсе ўсё было добра арганізавана і трэнеры былі выдатныя.
Калі вы цікавіцеся платформай YouTube і хочаце развіваць на яе базе свае праекты – сачыце за абвесткамі на нашым сайце і на нашых старонках у сацыяльных сетках!