Сем анлайн заняткаў па розных аспектах журналістыкі для тых, хто хоча развівацца ў гэтай прафесіі. Цікавыя тэмы, дасведчаныя выкладчыкі-практыкі з вядучых медыя, зручны час – запісвайцеся прама зараз! Заявіцца на заняткі могуць як выпускнікі нашых медыяпраграм, так і ўсе ахвотныя журналісты-пачаткоўцы.
Расклад заняткаў (19.00-21.00 па Варшаве):
13 траўня. Lego Journalism. Збіраем артыкул, як канструктар
20 траўня. Інтэрв’ю. Як зрабіць яго крута?
27 траўня. Дэзінфармацыя vs Інфармацыя ў эпоху штучнага інтэлекту. Асновы фактчэкінга
3 чэрвеня. Нейрасеткі і не толькі: карысныя сэрвісы, якія спросцяць і паскораць працу журналістаў
10 чэрвеня. Прафесійная этыĸа журналіста: яĸ не парушаць стандарты, ĸаб не сапсаваць рэпутацыю
17 чэрвеня. Як стварыць уласны падкаст
24 чэрвеня. Стварэнне графічных выяваў для пастоў у сац сетках, навыкі SMM-прасоўвання кантэнту. Як рабіць цікавыя TikTok
Вы можаце запісацца на любыя з гэтых заняткаў.
Запішыся!
Чытай пра нашыя курсы падрабязней:
Lego Journalism. Збіраем артыкул, як канструктар (13 траўня)
На занятках, якія правядзе Зоя Хруцкая, мы даведаемся, якія этапы неабходна прайсці журналісту ад цьмянай ідэі да прафесійнага тэксту, а менавіта:
Адкуль выцягваць тэму і як пратэставаць, што яна вартая часу.
Self-менеджмент: як утаймаваць самога сябе і ўсадзіць за працу над тэкстам.
Як падабраць тып артыкула і чаму гэта наогул важна.
Што такое стыль журналісцкага тэксту і як яго чысціць
.Загаловак — абгортка для артыкула.
Зоя Хруцкая
Медыяменеджарка і журналістка.
Спецыялізуецца на працы з лакальнымі медыямі.
З задавальненнем дапамагае пачаткоўцам знайсці сваю “фішку” у журналістыцы.
Інтэрв’ю. Як зрабіць яго крута? (20 траўня)
У час гэтых заняткаў з Ірынай Чарняўкай вы разбярэцеся з такімі пытаннямі, як :
Што значыць крутое інтэрв’ю і як гэта ацаніць. Тыпы інтэрв’ю, мэты аўтара.
Герой інтэрв’ю – як яго выбраць. “Выпаленая зямля” – з кім ня варта рабіць інтэрв’ю ўвогуле.
Падрыхтоўка: як правесці мікрарасследванне, каб здабыць новую інфармацыю пра героя. На якія пытанні герой адкажа цікава.
Вядзенне інтэрв’ю: як структураваць пытанні, каб герой раскрыўся. Як задаваць цяжкія і непрыемныя пытанні.
Рэдактура інтэрв’ю – як зрабіць тэкст лягчэйшым і не сказіць сэнс.
Аўтарызацыя ці цэнзура. “Гэта не для друку” – ці трэба даваць інтэрв’ю герою на праверку перад публікацыяй. Каму належыць неапублікаванае інтэрв’ю – аўтару, рэдакцыі ці герою.
Ірына Чарняўка
Прадзюсарка ток-шоў і публіцыстычных праграм. Працавала ў інфармагенцыях, газетах і анлайн, на радыё і тэлебачанні.
Шмат працуе са сцэнарыстамі, рэпарцёрамі, вядоўцамі, рэжысёрамі, літаратарамі, музыкамі і выканаўцамі, разам з якімі стварае цікавыя медыяпраекты на розную тэматыку.
Дэзінфармацыя vs Інфармацыя ў эпоху штучнага інтэлекту. Асновы фактчэкінга (27 траўня)
Заняткі правядзе вядомы ўкраінскі журналіст і эксперт у сферы медыяпісьменнасці Сяргей Штурхецкі.
У час заняткаў вы пазнаёміцеся:
-З асноўнымі відамі падману ў медыя.
-Матывамі стварэння і сакрэтамі распаўсюджання фэйкаў.
-Інструментамі і тэхналогіямі фактчэкінга.
-Парадамі, якія тычацца працы журналістаў у эпоху штучнага інтэлекту.
Сяргей Штурхецкі
Журналіст і медыя-трэнер. У журналістыцы больш за 30 год. Кандыдат навук дзяржаўнага кіравання, Старшыня Незалежнага медыя-прафсаюза Украіны, сябра Рады па пытаннях свабоды слова і абароны журналістаў пры Прэзідэнце Украіны, выкладчык нацыянальных універсітэтаў «Астрожская Акадэмія», «Кіева-Магілянская Акадэмія», аўтар і суаўтар больш як десяці дапаможнікаў па журналістыцы.
Нейрасеткі і не толькі: карысныя сэрвісы, якія спросцяць і паскораць працу журналістаў (3 чэрвеня)
Заняткі правядзе вядомы беларускі рэдактар і медыяэксперт Аляксей Шота.
Раз з ім мы:
- Пазнаёмімся з карыснымі бясплатнымі і часткова платнымі інструментамі, якія могуць спрасціць і паскорыць працу журналіста, аўтаматызаваць яе і падрыхтаваць прывабны медыйны прадукт.
.
- Разгледзім магчымасці Google Pinpoint, які дазваляе аналізаваць вялікія аб’ёмы дадзеных і шукаць паміж імі сувязі, расшыфроўваць аўдыёзапісы і напісаны ад рукі тэкст.
- Паспрабуем скарыстацца моднымі нейрасеткавымі памочнікамі, такімі як Microsoft Copilot, Dall-e, Adobe Firefly і WriteSonic у структураванні дадзеных, напісанні і ілюстраванні тэксту.
- І пагаворым, як з усім гэтым не ператварыць журналістыку для людзей у журналістыку для робатаў.
Аляксей Шота
Галоўны рэдактар, медыяменеджар, медыятрэнер, вядоўца тэлепраграм.
У журналістыцы 17 гадоў. За гэты час супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх і замежных медыяў (сайтамі, газетамі, часопісамі, тэлебачаннем, радыё).
Любіць візуалізацыю і гейміфікацыю, фактчэкінг і эксплейнеры.
Прафесійная этыĸа журналіста: яĸ не парушаць стандарты, ĸаб не сапсаваць рэпутацыю (10 чэрвеня)
У час заняткаў, якія правядзе журналістка і юрыстка Адар’я Гуштын, мы будзем разбірацца з важнымі этычнымі стандартамі працы журналістаў.
Мы разбярэмся з тым, што такое журналісцкая этыка;
паразважаем, ці абавязĸовыя стандарты этыкі для ĸожнага;
даведаемся, што бывае за парушэнне этычных стандартаў і нават паспрабуем сябе ў ролі «суддзі».
Адар’я Гуштын
У журналістыцы – больш за 15 год. Мае юрыдычныю адуĸацыю, сертыфіĸат медыятара.
Працавала яĸ судовы рэпарцёр у шэрагу вядучых беларускіх выданняў.
Тройчы выйгравала ў судах па позвах аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Прызнавалася Журналістам года па версіі праваабаронцаў (2016), неаднаразова перамагала ў ĸонĸурсе “Вольнае слова” . Праходзіла стажыроўĸі ў Германіі і Веліĸабрытаніі.
Працягвае навучанне ў сферы абароны правоў чалавеĸа.
Як стварыць уласны падкаст (17 чэрвеня)
Хочаш стварыць уласны падкаст, але не ведаеш з чаго пачаць?
Далучайся да нашага вебінара “Як стварыць уласны падкаст” з Дзянісам Васільковым!
На вебінары ты даведаешся:
– Як выбраць тэму і фармат вашага падкаста.
– Якое абсталяванне і праграмнае забеспячэнне спатрэбіцца.
– Як запісаць і адрэдагаваць свой першы выпуск.
– Як прасоўваць ваш падкаст і прыцягнуць слухачоў.
Дзяніс Васількоў
Дасведчаны падкасцер і медыя-эксперт, які ахвотна дзеліцца сваімі ведамі і практычнымі парадамі з людзьмі, якія імкнуцца ствараць якасны кантэнт і развіваць сваю аўдыторыю.
Працаваў у вядомых беларускіх выданнях, займаўся распрацоўкай стратэгій ды менеджментам сацсетак.
Стварэнне графічных выяваў для пастоў у сац сетках, навыкі SMM-прасоўвання кантэнту. Як рабіць цікавыя TikTok (24 чэрвеня)
Хочаш навучыцца ствараць прывабныя графічныя выявы для сацыяльных сетак і засвоіць важныя навыкі SMM-прасоўвання кантэнту? Ствараць запамінальны кантэнт, прыцягваць увагу аўдыторыі і павялічваць ахопы вашых пастоў?
Далучайся яшчэ да аднаго курса, які правядзе Дзяніс Васількоў.
Вы даведаецеся:
– Як ствараць прывабныя і запамінальныя графічныя выявы для сацыяльных сетак.
– Якія інструменты і прыёмы выкарыстоўваць для дызайну пастоў.
– Як эфектыўна прасоўваць ваш кантэнт у сацыяльных сетках.
– Сакрэты стварэння цікавых і папулярных відэа ў TikTok.
Заяўкі прымаюцца
да 22 чэрвеня
Анлайн курсы ладзяцца ў межах Школы журналістыкі IFAE. Іншымі элементамі Школы з’яўляюцца базавы афлайн курс для журналістаў-пачаткоўцаў, а таксама стажыроўка ў рэдакцыях медыя.