Пяць анлайн заняткаў з дасведчанымі журналістамі і рэдактарамі, якія спросцяць твой шлях у журналістыку. Да ўдзелу ў курсе запрашаем пачаткоўцаў, якія хочуць працаваць у медыясферы або праверыць, ці журналістыка і блогасфера – тая справа, якой бы вы хацелі б займацца.
Працягласць: 5 анлайн заняткаў па 1,5-2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў на навучальнай анлайн платформе.
Заяўкі на ўдзел у курсе прымаюцца да 24 верасня.
Пасля сканчэння курса вы будзеце ведаць:
- Кантэкст беларускай журналістыкі
- Што агульнага ў журналістаў і блогераў і чым яны адрозніваюцца
- Як працуе беларускі медыярынак і як прыйсці ў журналістыку цяпер
- Якія прафесійныя конкурсы даступныя для беларускіх журналістаў і як у іх паўдзельнічаць
- Стандарты журналістыкі і журналісцкай этыкі. Навошта іх трымацца
- Дзе шукаць герояў і экспертаў для сваіх матэрыялаў
- Як працаваць з суразмоўцам і захоўваць сыходныя матэрыялы
Пасля сканчэння курса вы будзеце умець:
- Шукаць тэмы і герояў
- Абіраць аптымальны жанр для свайго матэрыялу
- Адрозніваць факты ад меркаванняў
- Правяраць праўдзівасць інфармацыі
- Карыстацца рознымі інструмантамі візуалізацыі для стварэння мльтымедыйных гісторый
- Аналізаваць патэнцыял тэмы або праекта
- Самастойна ствараць кароткія журналісцкія матэрыялы.
Расклад заняткаў курса (19.00-21.00 па Менску):
3 кастрычніка | Mission Possible. Уводзіны ў журналістыку. Стандарты і этыка для тых, хто стварае кантэнт |
10 кастрычніка | Ад ідэі да публікацыі. Як распрацоўваць тэму і планаваць працу |
17 кастрычніка | Героі і эксперты. Хто гэта і дзе шукаць такіх людзей |
24 кастрычніка | Не толькі літары. Якія інструменты патрэбны сучаснаму журналісту |
13 кастрычніка | Ад навінаў да лонгрыда. Жанры і фарматы ў журналістыцы |
Знаёмцеся з вядоўцамі курса:
Ірына Новік
Журналістка, рэдактарка, медыятрэнерка. Дакладна ведаю, што цікавыя гісторыі адбываюцца з тымі, што ўмее іх расказваць. А я ўмею гэтаму навучаць. Да сустрэчы на занятках!
Зоя Хруцкая
Медыяменеджарка і журналістка.
Спецыялізуюся на працы з лакальнымі медыямі. З задавальненнем дапамагаю пачаткоўцам знайсці сваю “фішку” у журналістыцы.