Усе праекты пачынаюцца з ідэі. Але ідэя – вольная птушка-мара, а медыйны праект – гатовы прадукт. Ён можа паўстаць дзе заўгодна: на сайце, у сацсетках, у блогу, быць крутым кантэнтам для медыя ці якаснай натыўнай рэкламай. Фарматы кантэнта ў праекце таксама бываюць розныя: фота, відэа, падкасты, тэксты, коміксы і малюнкі – або ўсе разам (залежыць ад бюджэта і вашай фантазіі).
Ствараць праекты можна навучыцца! У выніку нашага курса вы распрацуеце альбо дапрацуеце ўласны медыйны праект, якім будзеце ганарыцца!
Працягласць курса: 6 анлайн заняткаў па 1,5-2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў на дыстанцыйнай платформе.
Запісацца на ўдзел у курсе можна да 24 верасня.
Пасля сканчэння курса вы будзеце ВЕДАЦЬ:
- як знайсці, выбраць і ацаніць актуальнасць тэмы будучага медыяпраекта,
- якія ёсць асноўныя этапы працы над праектам,
- якія рэсурсы могуць спатрэбіцца для праекта,
- што такое мэтавая аўдыторыя,
- якія могуць быць фарматы і платформы для медыяпраектаў,
- якія ёсць каналы і магчымасці для прасоўвання свайго праекта,
- як пабудаваць эфектыўную камунікацыю для прасоўвання праекта,
- што такое пітч праекта,
- якія ёсць магчымасці для манетызацыі праекта.
Пасля сканчэння курса вы будзеце УМЕЦЬ:
- вылучаць актуальную тэму медыяпраекта,
- фармуляваць ідэю, мэты, місію медыяпраекта,
- спланаваць паэтапна працу над медыяпраектам,
- вызначыць мэтавую аўдыторыю праекта і яе інтарэсы,
- карыстацца інструментамі для аналізу аўдыторыі,
- падабраць фармат і пляцоўку праекта адпаведна мэтавай аўдыторыі,
- ацаніць патрэбныя для стварэння праекта рэсурсы,
- скласці кантэнт-план,
- карыстацца інструментамі прасоўвання,
- граматна наладзіць камунікацыю з журналістамі, блогерамі, лідарамі меркаванняў для прасоўвання свайго праекта,
- зрабіць свой пітч яскравым і прывабным,
- падрыхтаваць эфектную і эфектыўную прэзентацыю праекта,
- выбраць адпаведны праекту інструмент манетызацыі.
Расклад заняткаў (19.00-21.00 па Менску):
10 лістапада | Як прыдумаць актуальную тэму для свайго медыяпраекта |
17 лістапада | Этапы распрацоўкі праекта і стварэнне кантэнт-плана |
24 лістапада | Як вызначыць аўдыторыі свайго праекта |
1 снежня | Фарматы і платформы для медыяпраектаў |
8 снежня | Як прасоўваць свой медыяпраект |
15 снежня | Пітчынг і манетызацыя праектаў |
Заняткі курса вядуць:
Аляксей Шота
Журналіст, медыяэксперт, трэнер.
У журналістыцы 17 гадоў. За гэты час супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх і замежных медыяў (сайтамі, газетамі, часопісамі, тэлебачаннем, радыё), многія з якіх зараз лепш не называць:).
Любіць візуалізацыю і гейміфікацыю, фактчэкінг і эксплейнеры.
Яўгенія Сугак
Журналіст і ў мінулым галоўны рэдактар The Village Беларусь. Зараз робіць палітычна-сацыяльныя праекты «Мне тоже не нравится» и «Часики тикают» на YouTube.
Іна Максімчык
Медыяэкспертка, журналістка, трэнерка.
Развівае праекты, звязаныя з сучасным мастацтвам, з навучаннем журналістыцы (для пачтакоўцаў і прасунутых медыйшчыкаў), а таксама націўныя праекты для інфармацыйных кампаній.