Гэты курс для тых, хто хоча навучыцца добра фатаграфаваць і здымаць відэа, рабіць свае фота- і відэарэпартажы, а таксама карыстацца сучаснымі анлайн- і мабільнымі прыладамі.
Вы навучыцеся рыхтавацца да здымак, здымаць і апрацоўваць фота ў розных жанрах, лепш здымаць на свае смартфоны, засвоіце асновы візуальнага стылю кантэнта.
Працягласць курса: 5 анлайн заняткаў па 1,5-2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў на дыстанцыйнай платформе.
Запісацца на ўдзел у курсе можна да 24 верасня.
Пасля сканчэння курса вы будзеце ВЕДАЦЬ:
- З чаго складаецца візуальны стыль медыя
- Асновы кампазіцыі ў фота
- Жанры фотаздымак
- Як шукаць герояў і тэмы
- Як камунікаваць з героямі
- Як знайсці лакацыі, святло і позы
- Як разняволіць чалавека падчас здымак
- Як не парушыць аўтарскае права, захаваць канфідэнцыяльнасць і прытрымлівацца прынцыпу “не нашкодзіць”
- Карысную інфармацыю пра аплату працы і працоўныя адносіны.
Пасля сканчэння курса вы будзеце УМЕЦЬ:
- Адрозніваць прагрэсіўныя падыходы да здымкі ад састарэлых
- Карыстацца лайфхакамі, мабільнымі наладамі і прыладамі
- Рыхтавацца да здымак, здымаць і апрацоўваць
- Адрозніваць маніпуляцыі ў медыя
- Складаць партфоліа і прэзентаваць сябе.
Расклад заняткаў (19.00-21.00 па Менску):
6 кастрычніка | Візуальны стыль сучасных беларускіх і сусветных медыя |
13 кастрычніка | Тэхнічная частка візуальнага стылю матэрыяла |
18 кастрычніка | Прэпрадакшн, прадакшн, постпрадакшн |
27 кастрычніка | Этычныя аспекты, звязаныя са стварэннем візуальнага кантэнта |
3 лістапада | Прасоўванне сваіх скілоў |