Хочаш навучыцца ствараць і мантажаваць відэаролікі, якія будуць збіраць тысячы праглядаў на YouTube, завесці там свой канал-канал? А можа і зарабляць на гэтым? Тады рэгіструйся на гэты курс!
Працягласць курса: 5 анлайн заняткаў па 1,5-2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў на дыстанцыйнай платформе.
Запісацца на ўдзел у курсе можна да 24 верасня.
Пасля сканчэння курса вы будзеце ВЕДАЦЬ:
- Падводныя камяні беларускага YouTube.
- Чаму варта ісці ў YouTube.
- Што такое YouTube, яго магчымасці ды інструменты.
- Як прасоўваць асабісты канал і дзе ўзяць першых 100 падпісантаў.
- Як працаваць з канкурэнтамі і пераймаць іх моцныя бакі.
- Як стварыць якасны кантэнт і як яго ацэньваць і паляпшаць у будучыні.
Пасля сканчэння курса вы будзеце УМЕЦЬ:
- Ствараць уласны YouTube-канал
- Ствараць якасны кантэнт для свайго каналу (ролікі)
- Заліваць уласныя відэа на свой канал
- Карыстацца “Творчай студыяй”
- Аналізаваць пасьпяховасць сваёй працы
Расклад заняткаў (19.00-21.00 па Менску):
22 снежня | Што такое YouTube. Знаёмства з платформай |
29 снежня | Стварэнне відэа кантэнту: сцэнар, відэа, гук, святло, графіка. Аўтарскі кантэнт |
5 студзеня | Як змантаваць сваё першае відэа |
12 студзеня | Творчая студыя: як заліць і апублікаваць відэа на YouTube |
19 студзеня | Прасоўванне свайго YouTube-канала |
Заняткі курса вядуць:
Валера Руселік
Мэдыяактывіст, блогер з 25-цігадовым журналісцкім стажам. Актыўна вядзе ўласныя Ютуб- і Тыкток-каналы.
Працяглы час быў самым папулярным беларускамоўным YouTube-блогерам.
Асноўная тэматыка – грамадска-палітычная, а таксама папулярызацыя беларушчыны.
Арцём Прыпісноў
Блогер, экс-галоўны рэдактар, вядучы і ідэйны натхняльнік медыяпраекта, які сабраў мільён праглядаў у першы месяц працы, 10.000 падпісчыкаў за два месяцы і ўвайшоў у Топ-5 беларускіх каналаў на YouTube за жнівень 2022 года.
Асноўны від дзейнайсці: эксперт па стварэнню і прасоўванню медыяпраектаў, медыяаналітык.