Гэты курс для медыйшчыкаў ды камунікатараў, якія жадаюць дасягаць пастаўленых мэтаў і карыстацца сацсеткамі эфектыўна. Вы навучыцеся граматна ставіць мэты сваёй працы ў сацыяльных сетках, абіраць сваю аўдыторыю, ствараць сапраўды працуючыя кантэнт-планы, прыдумляць новае, што “зачэпіць” людзей.
Працягласць курса: 5 анлайн заняткаў па 1,5-2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў на дыстанцыйнай платформе.
Запісацца на ўдзел у курсе можна да 24 верасня.
Пасля сканчэння курса вы будзеце ВЕДАЦЬ:
- Як абіраць сацсеткі ды кантэнт пад свае мэты.
- Як ставіць мэты, якімі інструментамі карыстацца для дасягнення мэтаў.
- Як планаваць прадакшэн ды публікацыю уласнага кантэнту.
- Як запускаць сваю рэкламу, траціць бюджэт і атрымаць вынік.
- На якія лічбы глядзець і як планаваць і паляпшаць прадукт.
Пасля сканчэння курса вы будзеце УМЕЦЬ:
- Рабіць кантэнт план.
- Ствараць цікавы кантэнт.
- Планаваць прадакшн.
- Разлічваць выдаткі на прасоўванне свайго кантэнта.
Расклад заняткаў (19.00-21.00 па Менску):
12 снежня | Сацсеткі ў 2023 годзе: мэты і інструменты |
19 снежня | Генерацыя + рубрыкацыя = сатысфакцыя |
26 снежня | Кантэнт-план з нуля |
9 студзеня | Платнае прома: з чаго пачаць і чаго чакаць |
16 студзеня | Аналіз і паляпшэнне уласнага прадукта |
Заняткі курса вядзе:
Дзяніс Васількоў
Медыйшчык, падкасцер ды СММшчык.
Любіць камунікацыі ды дапамагае палюбіць іх іншым:).
Досвед працы – ад газет і парталаў да тэлебачання.
Зараз працуе як незалежны кансультант ды трэнер.