Чаму варта ісці ў YouTube? Як прасоўваць асабісты канал і дзе ўзяць першых 100 падпісантаў? Як стварыць якасны кантэнт і як яго ацэньваць і паляпшаць у будучыні? У студзені завяршыўся наш курс ”Youtube ад А да Я”, некаторыя выпускнікі якога ужо стварылі свае каналы на Youtube!
Мэтай курса, які вялі вядомыя беларускія ютуберы Валера Руселік і Арцём Прыпісноў, было стварэнне альбо паляпшэнне ўласнага Youtubе канала і кантэнту ў гэтай сацыяльнай сетцы.
На пачатку курса студэнты знаёміліся з тым, як працуе платформа і з чаго лепш пачаць свой блогерскі шлях, як рабіць мантаж відэа і прасоўваць свой кантэнт.
На працягу курса студэнты атрымлівалі тэарэтычныя веды, якія адразу выкарыстоўвалі на практыцы.
Вось што напісалі пра курс нашыя ўдзельнікі:
– Курс выдатны найперш сваёй атмасьферай і выкладчыцкім складам. Я даведаўся новае пра выкарыстаньне штучнага інтэлекта, музыкі, дапаможных матэрыялаў. Курс добра матываваў і на ім падказвалі новыя цікавыя ідэі.
– Вельмі карысны курс для тых, хто толькі пачынае знаёміцца з ютубам і ствараць першыя відэа.
– Выкладчыкі курса проста і зразумела тлумачылі інфармацыю, былі гатовыя дапамагчы і падказаць, калі нешта было не зразумела, а таксама паказаць хібы альбо элементы, якія варта дадаць у сваёй працы, як з хатнімі заданнямі, так і з працуючымі праектамі.
Новы курс пра Ютуб распачнецца ўжо ў красавіку.
Запісвайцеся на іншыя нашыя курсы!
Сачыце за абвесткамі на нашым сайце і на нашых старонках у сацыяльных сетках: