Перайсці да змесціва

Сацсеткі: мэты, шэры і падабайкі. Падсумоўваем вынікі курса

Як абіраць сацсеткі ды кантэнт пад свае мэты? Якімі інструментамі карыстацца, як планаваць прадакшэн ды публікацыю ўласнага кантэнту? Як запускаць сваю рэкламу, аналізаваць і паляпшаць свой прадукт? Наш курс “Сацсеткі: мэты, шэры і падабайкі” адказаў на ўсе гэтыя пытанні і дапамог нашым студэнтам палепшыць якасць сваіх публікацый.

Заняткі курса праводзіў Дзяніс Васількоў – дасведчаны медыйшчык, падкасцер ды СММшчык. Ён падзяліўся сваім досведам, палумачыў, як найлепш весці сацсеткі ў 2024 годзе.

Курс распачаўся ад асноў: нашыя студэнты навучыліся вызначаць мэты сваёй працы ў сацыяльных сетках, ствараць кантэнт-план ад нуля і прадумваць развіццё сваіх медыяпраектаў. 

Асобны блок навучання быў прысвечаны спосабам прасоўвання кантэнту, выкарыстання платнага прома. Дзяніс падзяліўся таксама сваімі парадамі наконт рэкламы.

Скончыўся курс вывучэннем спосабаў аналізу паспяховасці свайго блога/акаунта, а таксама абмеркаваннем таго, як можна палепшыць сваю працу ў сацсетках.

Вось якія водгукі пра курс мы атрымалі ад нашых студэнтаў:

– Курс быў добра структураваны. Прэзентацыі зроблены так, што імі можна цалкам карыстацца і пасля сканчэння курсу, без зварота да выкладчыка. Кожная тэма курса была максімальна разгорнута і якасна выкладзена.

– Увесь курс быў лагічным, без “вады”, з цікавымі асноўнымі тэмамі. Тэмы былі ў большасці азнаямляльныя. Спадабалася, што пасля заняткаў былі канспекты, якімі можна карыстацца і далей.

А вось, што піша наш трэнер Дзяніс Васількоў:

Курс быў вельмі паспяховым. Я вельмі задаволены тым, як удалося данесці свае веды і адчуванні, што атрымліваў ад курса. Удзельнікі былі ангажаваныя, а матэрыял быў добра структураваны і даступны для разумення.

Новы курс па працы ў сацыяльных сетках мы плануем распачаць ужо ў красавіку.

Запішыцеся таксама на іншыя нашыя курсы!

Сачыце за абвесткамі на нашым сайце і на нашых старонках у сацыяльных сетках:

Instragram,

Facebook,

LinkedIn.

Пазнакі: