Падгледзіць добрыя ідэі і цікавыя прыёмы, зразумець, што не трэба рабіць – усё гэта дазваляе аналіз канкурэнтаў вашага будучага Ютуб-канала. У кароткай прэзентацыі Арцёма Прыпіснова – вядоўцы курса “Youtube ад А да Я”, які ладзіцца ў межах праграмы IFAE MediaLAB, вы знойдзеце тлумачэнне, чаму аналіз канкурэнтаў на самой справе такі важны.