Вынікі даследавання будуць выкарыстаныя для планавання зместу адукацыйных праграм для сталых людзей, скіраваных на развіццё медыякампетнцый.
Калі вам 60+ , то мы будзем удзячныя за запаўненне да 30 красавіка невялікай анкеты, дасяжнай па гэтай спасылцы.
Мы будзем таксама вельмі ўдзячныя, калі вы перашлеце спасылку на гэтую анкету сваім бацькам, сябрам і знаёмым, якія зараз жывуць на тэрыторыі Польшчы і знаходзяцца ў веку 60+
Даследаванне праводзіцца ў межах праекта “BonJour! Павышэнне медыяпісьменнасці сталых людзей праз лічбавую адукацыю і журналістыку”, які Фонд развіцця адукацыі дарослых распачынае разам з партнэрамі з Італіі, Партугаліі, Аўстрыі і Польшчы.
Праект прадугледжвае таксама:
- Трэнінг для медыяадукатараў для сталых людзей
- Трэнінгі для сталых людзей па развіцці крытычнага мыслення і выкарыстання інфармацыйных тэхналогій
- Распрацоўку дапаможніка і метадычных рэкамендацый для медыяадукатараў
- Распрацоўку праграмы навучання для сталых людзей і стварэнне платформы электроннага навучання для іх
- Дапамогу сталым людзям у стварэнні іх медыяпрадуктаў і лічбавага кантэнта.
Праект стартаваў у студзені 2024 года і працягнецца да снежня 2025 года.