Узгадненне зместу і датаў ключавых мерапрыемстваў было галоўнай мэтай сустрэчы партнёраў па праекце “BonJour! Павышэнне медыяпісьменнасці сталых людзей праз лічбавую адукацыю і журналістыку”, якая адбылася ў пачатку вясны ў італьянскім Леччэ. Арганізатарамі сустрэчы былі актывісты мясцовай арганізацыі “EduVita”.
Эксперты IFAE разам з калегамі з Італіі, Аўстрыі, Турцыі, Польшчы і Партугаліі спланавалі правядзенне ацэнкі ўзроўню крытычнага мыслення сталых людзей, збор лепшых практык па медыяадукацыі для сталых людзей, падрыхтоўку адукацыйнай онлайн-платформы, а таксама падрыхтоўку трэнінга для адукатараў, якія будуць затым навучаць сталых людзей асновам медыяпісьменасці і журналістыкі.
Менавіта за апошні кампанент праекта адказвае IFAE.
У кастрычніку бягучага года эксперты Фонда правядуць для адукатараў з названых вышэй краін трэнінг для трэнераў, якія потым будуць працаваць са сталымі людзьмі ў сябе на радзіме.
На 2025 г. запланаваныя правядзенне трэнінгаў для сталых людзей, а таксама Фестываль медыяадукацыі ў Партугаліі.
Фота Peter Mazohl і EduVita