Перайсці да змесціва

Медыяпраекты: ад ідэі да рэалізацыі. Падсумоўваем вынікі курса

Як знайсці, выбраць і ацаніць актуальнасць тэмы будучага медыяпраекта, як падабраць фармат і пляцоўку праекта адпаведна мэтавай аўдыторыі, скласці кантэнт-план і граматна карыстацца інструментамі прасоўвання? Нашыя студэнты знайшлі адказы на гэтыя і іншыя пытанні на курсе “Медыяпраекты: ад ідэі да рэалізацыі”, які завяршыўся ў снежні.

Заняткі курса праводзілі Аляксей Шота, Яўгенія Сугак і Іна Максімчык – дасведчаныя журналісты і медыяэксперты, якія падзяліліся сваім досведам стварэння медыяпраектаў.

Стварэнне медыяпраекта – гэта даволі складаная справа. 

Нашыя выкладчыкі распавялі, як палегчыць і сістэматызаваць гэты працэс. На пачатку курса мы звярнулі ўвагу на тое, як вызначыць актульную тэму для свайго праекта, як яго распрацоўваць і як вызначаць сваю аўдыторыю.

А ў другой палове курса нашыя студэнты даведаліся, як найбольш эфектыўна прасоўваць свой кантэнт, якія фарматы і платформы лепш абіраць. Завяршальная тэма – пітчынг і манетызація праектаў – дапамагла яшчэ больш паглыбіцца ў тое, як распачаць паспяховы медыяпраект.

Вось што напісалі пра курс нашыя студэнты:

Курс мотивирует на практические шаги в создании проекта, появились новые идеи ,более структурное видение за счет методов и подходов, представленных в курсе.

Дзякуючы курсу у мяне атрымалася прывесьці веды да некаторай сістэмы, убачыць накірункі, у бок якіх трэба рухацца.

Вельмі ўзважаны і грунтоўны падыход! Зачыніла для сябе такія пытанні як мэта праекта і этапы яго стварэння, SWOT-аналіз (доўга лічыла гэты этап марнаваннем часу, а зараз пераканалася) у адваротным, вызначэнне мэтавай аўдыторыі.

Нашыя выкладчыкі таксама падзяліліся ўражаннямі ад курса:

Вялікі дзякуй за магчымасць удзельнічаць у гэтай праграме. Вельмі карысны і натхняльны досвед. І ўсе шэсць заняткаў – свядомыя і карысныя. Вось гэта спадабалася больш за ўсё! Спадабалася, што тыя праекты, што ўдзельнікі распрацавалі – не проста вучэбныя, а жыццяздольныя, і з імі можна ўваходзіць у прадакшн.

Іна Максімчык

Меня приятно удивил набор учеников — это группа взрослых, интересных, креативных людей. Надеюсь, что ученики останутся довольны и с новыми мыслями в голове! 

Яўгенія Сугак

Наступны набор на гэты курс плануецца ўжо ў лютым.

Сачыце за абвесткамі на нашым сайце і на нашых старонках у сацыяльных сетках:

Instragram,

Facebook,

LinkedIn.