Перайсці да змесціва

Must have для пачаткоўцаў у журналістыцы: падсумоўваем вынікі

Як распачаць сваю журналісцкую кар’еру, дзе шукаць тэмы і герояў, абіраць адпаведныя жанры, абапіраючыся на этычныя стандарты і стандарты якаснай журналістыкі. Гэтыя і іншыя пытанні дэталёва разбіраліся ў час курса для журналістаў-пачаткоўцаў, які адбыўся ў кастрычніку.

Курс праводзілі дасведчаныя эксперткі Зоя Хруцкая і Ірына Новік, якія старанна дзяліліся ўласным досьведам журналісцкай працы і сваімі прафесійнымі парадамі.

Удзельнікі курса не толькі атрымлівалі тэарэтычныя веды, але і практыкаваліся ў напісанні ўласных журналісцкіх матэрыялаў.

Вось некаторыя водгукі, якія мы атрымалі ад удзельнікаў курса:

“Дзякуй вялікі стваральнікам і настаўнікам за магчымасць спрабаваць новае, атрымоўваць веды і адваротную сувязь. Вельмі карысна!”

“Добрыя практыкаванні, добрыя настаўнікі.”

“Тое, што разумеў на інстынктыўным узроўні, цяпер структуравана і тэарэтызавана.”

Наступны набор на гэты курс плануецца ў пачатку 2024 г.

Сачыце за абвесткамі на нашым сайце і на нашых старонках у сацыяльных сетках.

Пазнакі: