Шэсць курсаў, 32 заняткі, 97 удзельнікаў, 22 публікацыі – каманда Школы IFAE MediaLab падсумавала вынікі першага сезону сваёй працы.
Школа працавала з кастрычніка 2023 г. да канца студзеня 2024 г. і складалася з 6 онлайн курсаў. Удзел у іх бралі людзі з Беларусі, Польшчы, Літвы, Грузіі, Нідэрландаў, ЗША.
Каманда школы, а гэта каля 15 трэнераў і арганізатараў, сустрэлася онлайн 27 студзеня, каб падвесці вынікі першага навучальнага сезона.
Сярод поспехаў першага сезона адзначаліся высокі інтарэс да Школы (было атрымана 313 заявак), матывацыя і актыўнасць многіх удзельнікаў, добра арганізаваная камунікацыя з імі ў час навучання, станоўчыя водгукі з боку навучэнцаў.
Былі адзначаныя і моманты, якія яшчэ патрабуюць удасканалення: некаторыя ўдзельнікі былі пасіўнымі і не дайшлі да сканчэння курса, цяжка было працаваць з маўклівымі чорнымі экранамі, не ўсе выконвалі хатнія заданні.
Каманда Школы спланавала новы сезон, які стартуе ў лютым і будзе доўжыцца да канца траўня.
Набор на заняткі новага сезону будзе абвешчаны ў хуткім часе.
Сачыце за абвесткамі на нашым сайце і на нашых старонках у сацыяльных сетках.