Перайсці да змесціва

Дапаможнік

PRo100: медыякампетэнцыі для актывістаў грамадскіх ініцыятыў

PRo100: медыякампетэнцыі для актывістаў грамадскіх ініцыятыў

PR для грамадскіх арганізацыі і ініцыятыў – гэта не проста модны тэрмін, а важная функцыя кіравання, ад якой наўпрост залежаць эфектыўнасць працы, здольнасць уплываць на вырашэнне важных пытанняў і на якасць жыцця людзей. 

Як сведчаць вынікі даследавання пра ступень вядомасці беларускіх грамадскіх арганізацый і ўключанасць насельніцтва ў іх дзейнасць, палова насельніцтва краіны ўвогуле не ведае пра існаванне такіх арганізацый. 

Дапаможнік, які мы прапануем вашай увазе, складаецца з матэрыялаў, якія тычацца наладжвання і падтрымкі сувязяў з важным для некамерцыйнай арганізацыі акружэннем. 

Матэрыялы дапаможніка будуць карысныя кіраўнікам арганізацый, спецыялістам па сувязях з грамадскасцю, прэс-сакратарам, а таксама іншым ключавым супрацоўнікам некамерцыйных арганізацый.