Перайсці да змесціва

План заняткаў

Стоп мове варожасці! План заняткаў

Стоп мове варожасці! План заняткаў

Гэтыя заняткі, адрасаваныя падлеткам ва ўзросце 12+, дапамогуць разабрацца, што такое  мова варожасці, як яна праяўляецца ў інтэрнэце, у чым яе небяспека і як на яе рэагаваць.

Пасля заняткаў ўдзельнікі будуць ведаць:

  • што такое мова варожасці
  • хто можа распаўсюджваць мову варожасці онлайн
  • у чым небяспека мовы варожасці
  • спосабы рэагавання на праявы мовы варожасці

Пасля заняткаў ўдзельнікі будуць умець:

  • вызначаць прыкметы мовы варожасці
  • абіраць адэкватныя сітуацыі варыянты рэакцыі на мову варожасці

Неабходнае абсталяванне:

  • Кампутары альбо мабільныя тэлефоны з добрым доступам да інтэрнэта

Апісанне ходу заняткаў:

  1. Уводзіны ў тэму (15 хв.)

Вядучы занятку агучвае тэму і плануемые вынікі заняткаў. Затым задае пытанне групе:

  • Як вы разумееце тэрмін мовы варожасці?

Увага! Для тлумачэння гэтага паняцця можна абапірацца на такое вызначэнне мовы варожасці:

Мова варожасці – прадузятыя, варожыя, зламысныя выказванні, накіраваныя супраць чалавека ці групы людзей з-за некаторых іх рэальных або меркаваных прыроджаных характарыстык. Яна выклікае дыскрымінацыйнае, запалохвальнае, антаганістычнае і/або прадузятае стаўленне найчасцей да такіх характарыстык, як пол, раса, рэлігія, этнічная прыналежнасць, колер скуры, нацыянальнае паходжанне, інваліднасць або сэксуальная арыентацыя. Мова варожасці прызначана для таго, каб параніць, дэгуманізаваць, пераследваць, запалохваць, прыніжаць годнасць і рабіць ахвярамі мэтавыя групы, а таксама распальваць неадчувальнасць і жорсткасць у адносінах да іх .

Рафаэль Коэн-Альмагор

Патлумачце, што сёння мы будзем размаўляць пра мову варожасці ў анлайн прасторы.

Папрасіце ўдзельнікаў назваць 3-4 прыклады выпадкаў мовы варожасці, якія яны заўважалі ў інтэрнэце ў дачыненні да розных людзей.

Прасіце пры гэтым тлумачыць, чаму яны лічаць, што гэта была мова варожасці.

Падсумуйце, што мова варожасці ў інтэрнэт-прасторы можа праяўляцца ў публікацыі артыкулаў, відэа, пастоў, каментароў, фота і г.д., якія скіраваныя на фармаванне негатыўнага вобраза пэўных людзей альбо груп людзей, на падставе іх пола, расы, рэлігіі, этнічнай прыналежнасць, колеру скуры, нацыянальнага паходжання, інваліднасці, стану здароўя, сэксуальнай арыентацыі, палітычных поглядаў, каштоўнасцяў, якія падзяляюць гэтыя людзі.

2. Мова варожасці альбо не? Інтэрактыўная віктарына (35 хв)

Аб’яднайце ўдзельнікаў ў групы па 3-6 чалавек.

Патлумачце, што для выканання гэтага практыкавання спатрэбіцца хаця б адзін на групу тэлефон з доступам да інтэрнэта, што на пытанні віктарыны, якая зараз адбудзецца, трэба адказваць не індывідуальна, а ўзгадняць адказы з групай, што колькасць набраных камандамі па выніках віктарыны балаў будзе залежыць не толькі ад правільнасці адказаў, але і ад таго, наколькі хутка група іх дае. 

Дайце спасылку на віктарыну ў Kahoot і ўпэўніцеся, што кожная група разумее, як распачаць удзел у віктарыне.

Пасля сканчэння віктарыны абвясціце пераможцаў і павіншуйце іх.

Запытайце, якія з пытанняў выклікалі найбольшую складанасць і патлумачце, чаму тыя альбо іншыя адказы былі правільнымі альбо няправільнымі.

3. Чым небяспечная мова варожасці і як на яе рэагаваць (25 хв.)

Запытайце ва ўдзельнікаў, чым можа быць небяспечная мова варожасці.

У якасці падсумавання прапануйце звярнуць увагу на Піраміду нянавісці:

Патлумачце, што мова варожасці амаль заўсёды спараджаецца дыскрымінацыяй і ўяўленнем пра тое, што той альбо іншы чалавек альбо група людзей маюць перавагу на іншымі.

Пашырэнне мовы агрэсіі можа выклікаць самыя цяжкія наступствы як для канкрэтных людзей, так і для цэлых народаў альбо сацыяльных і культурных груп.

Таму вельмі важна не толькі распазнаваць мову варожасці, але і правільна рэагаваць на яе.

Яшчэ раз аб’яднайце ўдзельнікаў у групы (пажадана – у іншыя). Патлумачце, што зараз яны будуць праходзіць тэст пра тое, як трэба/не трэба рэагаваць на мову варожасці. Нагадайце, што тут таксама патрэбныя калектыўныя адказы і хуткасць прыняцця рашэнняў у групе.

Пасля таго, як вы прадставілі ўдзельнікам спасылку на тэст, упэўніцеся, што ўсе яе атрымалі і пачынайце тэст.

Выведзіце на экран першае пытанне. Дайце хвіліну на абмеркаванне і прыняццё рашэння. Затым прадэманструйце на экране правільны адказ і патлумачце яго. Такім жа чынам пракаментуйце адказы на наступныя пытанні тэста.

4. Падсумаванне вынікаў працы (15 хв.)

Папрасіце ўдзельнікаў падумаць, з якім словам у іх асацыюецца зараз паняцце “мова варожасці”.

Запытайце, якія пытанні засталіся ва ўдзельнікаў па выніках заняткаў і адказыце на гэтыя пытанні, калі ёсць час. Падзякуйце за ўдзел у занятках!

Дадатковыя матэрыялы: