Гэтыя заняткі адрасаваны падлеткам ва ўзросце 12+. Іх можна праводзіць як у школе, так і па-за яе межамі ў трэнінгавым фармаце.
Пасля заняткаў удзельнікі будуць ведаць:
- што такое булінг, кібербулінг і якія адрозненні паміж гэтымі паняткамі
- прычыны булінгу/кібербулінгу
- асноўныя інструменты кібербулінгу
- спосабы рэагавання на булінг/кібербулінг
Пасля заняткаў удзельнікі будуць умець:
- вызначаць прыкметы булінгу/кібербулінгу
- выбіраць прыдатныя варыянты рэагавання на булінг і кібербулінг
Неабходнае абсталяванне:
- кампутары альбо мабільныя тэлефоны з добрым доступам да Інтэрнэту
Апісанне ходу заняткаў:
- Факусаванне ўвагі (5 хв.)
Вядоўца просіць падняць рукі тых, хто хоць раз у жыцці хадзіў у паход, а таксама просіць 2-3 чалавек распавесці, што гэта быў за паход. Затым тлумачыць, што сёння ў нас адбудзецца незвычайны паход – паход супраць булінга!
2. Праца ў групах (25 хв)
Вядоўца тлумачыць, што зараз мы выправімся ў Паход супраць булінга.
Мэтай нашай кампаніі будзе сабраць як мага больш інфармацыі пра гэткія з’явы, як булінг і кібербулінг. За слушныя адказы вы атрымаеце значкі.
Калі ў часе паходу ў вас узнікнуць спрэчкі па тых ці іншых пытаннях, то, калі ласка, запішыце альбо запомніце іх, каб потым паразмаўляць пра гэта з іншымі ўдзельнікамі групы.
Вядоўца аб’ядноўвае ўдзельнікаў ў некалькі груп і дае ім спасылку на інтэрактыўную гульню:
Пераканаўшыся, што ўсе групы адкрылі спасылку і разумеюць, як пачаць гульню, вядоўца дае 15 хвілінаў на практыкаванне.
Увага! У залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў, гэта можа быць зроблена для кожнага ўдзельніка індывідуальна (калі колькасць удзельнікаў не большая за 6-8 асобаў) альбо ў групах па 4-5 чалавек. Таксама можна прадэманстраваць гульню праз праектар і калектыўна прайсці ўсе этапы гульні.
3. Што такое булінг і кібербулінг? І як на іх рэагаваць? (45 хв.)
Вядоўца занятку прапаноўвае ўдзельнікам распавесці, што новага яны даведаліся для сябе з гэтай гульні і што засталося для іх спрэчным/незразумелым. Калі ёсць патрэба, з дапамогаю групы вядоўца каментуе спрэчныя/незразумелыя моманты гульні.
Таксама вядоўца з дапамогаю ўдзельнікаў акрэслівае, што такое булінг і кібербулінг.
Затым вядоўца аб’ядноўвае ўдзельнікаў у 4 групы.
Заданне для групы #1: напісаць на аркушы паперы А1, якія праявы можа мець булінг.
Заданне для групы #2: напісаць на аркушы паперы А1 рэкамендацыі па рэагаванні на булінг (што варта рабіць і чаго рабіць не варта).
Заданне для групы #3: напісаць на аркушы паперы А1, якія праявы можа мець кібербулінг.
Заданне для групы #4: напісаць на аркушы паперы А1 рэкамендацыі па рэагаванні на кібербулінг (што варта рабіць і чаго рабіць не варта).
Праца ў групах – 25 хв, пасля чаго ўдзельнікі прэзентуюць вынікі сваёй працы.
5. Падсумаванне вынікаў працы (15 хв).
Вядоўца прапаноўвае ўдзельнікам сфармуляваць для сябе найбольш важныя рэкамендацыі адносна рэагавання на выпадкі булінгу і кібербулінгу.
Калі ёсць патрэба, вядоўца задае ўдакладняльныя пытанні, а таксама дзячыць за ўдзел у занятку.
Дадатковыя матэрыялы: