Перайсці да змесціва

Дапаможнік

Як маладая аўдыторыя спажывае інфармацыю: выклікі для медыя

Як маладая аўдыторыя спажывае інфармацыю: выклікі для медыя

Зразумець паводзіны спажыўцоў навін наступнага пакалення (Gen Z і Gen Alpha) і прадказаць, як большасць аўдыторыі будзе спажываць навіны да 2030 года. Такую мэту мела даследаванне, праведзенае нядаўна Financial Times Strategies і Knight Lab пры Medill / Northwestern University пры падтрымцы Google News Initiative.

Ключавыя высновы:

  • Больш за палову маладых спажыўцоў чытаюць навіны штодня, але адначасова адчуваюць сябе перагружанымі інфармацыяй.
  • 65% згаджаюцца, што навіны каштоўныя для іх асабістага і прафесійнага развіцця.
  • Аўдыторыя актыўна фарміруе сваё інфармацыйнае асяроддзе — дадае і адсейвае крыніцы, усведамляючы ролю алгарытмаў.
  • Навіны ўспрымаюцца па-рознаму ў залежнасці ад таго, хто і як іх перадае.
  • Emerging news producers (новыя, не-легасі стваральнікі) часта ўспрымаюцца як больш надзейныя і блізкія, чым традыцыйныя рэдакцыі.
Next Gen News 2 · канспект

7 рэжымаў узаемадзеяння з навінамі

Як пакаленне Z і Alpha сустракаецца з навінамі — і чаго чакае ад іх. Даследчыкі вылучылі тры этапы і сем розных рэжымаў унутры іх.

знаходжаннеспажываннедзяленне


01

Sift — як я знаходжу інфармацыю

Тры спосабы трапіць у поле навін

Scroll

«Я гартаю стужку — і час ад часу натыкаюся на навіны».

Спажыванне без свядомай мэты: навіна сама знаходзіць чалавека сярод іншага кантэнту.

ДзеTikTok · Instagram Reels · YouTube Shorts · X · Facebook

?

Seek

«Я ведаю, што мне трэба — і іду гэта знаходзіць».

Актыўны пошук канкрэтнай інфармацыі: чалавек выбірае шлях і кантралюе працэс.

ДзеGoogle · YouTube · TikTok search · Wikipedia · AI-чаты

Subscribe

«Я выбраў крыніцу — і чакаю, што яна прыйдзе да мяне».

Атрыманне навін ад крыніц, на якія чалавек свядома падпісаўся.

Дзерассылкі · Substack · падкасты · YouTube · Telegram

02

Consumption — што я атрымліваю

Тры розныя мэты пры спажыванні

Substantiate

«Ці гэта праўда? Дзе арыгінал?»

Праверка факту, пошук першакрыніцы — асабліва пасля чуткі ці спрэчкі.

Дзефактчэк · Wikipedia · Community Notes · Reddit · Snopes

Study

«Я хачу разабрацца сур’ёзна, не паверхнева».

Глыбокае вывучэнне тэмы — час, увага і доўгая форма дзеля разумення.

Дзелонгрыды · дакументалкі · падкасты · video-эсэ · кнігі

Sensemake

«Я хачу зразумець, што гэта значыць».

Пошук кантэксту, інтэрпрэтацыі і эмацыйнага асэнсавання — не толькі фактаў.

Дзепадкасты · Reddit AMA · тлумачальнікі · сатыра · Discord

03

Socialize — мы дзелімся і атрымліваем

Двухбаковы рэжым: навіны як валюта адносін

Socialize

«Я дзялюся з блізкімі — і атрымліваю ад іх».

Навіна ад сябра ці маці важыць інакш, чым ад незнаёмага акаўнта. Большая частка абмену — у прыватных чатах.

ДзеWhatsApp · Telegram · Discord · iMessage · Instagram DM

Даследаванне правялі Financial Times Strategies і Knight Lab пры Medill, Northwestern University пры падтрымцы Google News Initiative. Першакрыніца — next-gen-news.com.

Глядзіце ніжэй перакладзены намі на беларускую мову канспект вынікаў даследавання.