МедыяЧэрвень 2026 — Пракачай свае кампетэнцыі · IFAE
Анлайн-праграма · 2–11 чэрвеня 2026

МедыяЧэрвень-2026
Пракачай свае кампетэнцыі

Чатыры вечары, чатыры эксперты і аніякай “вады” — пракачай свае кампетэнцыі разам са Школай журналістыкі IFAE.

Фармат
Zoom · анлайн
Калі
4 вечары
Час
18:00 па Варшаве
Кошт
Бясплатна
Запоўніць форму заяўкі → Глядзець праграму
Заявіцца можна нават за два дні да пачатку
Пра праграму

Інтэнсіў для
журналістаў-пачаткоўцаў
і блогераў

Як ствараць зразумелыя эксплэйнеры, дзе шукаць бясплатныя ілюстрацыі, якія інструменты візуалізацыі варта засвоіць, як зрабіць крутыя рылсы і шортсы?

Чатыры вечары, чатыры практыкі — без доўгай тэорыі і без “вады”. Кожны занятак вядзе чалавек, які робіць гэта штодня.

Эксплэйнеры Візуал і правы Рылсы і шортсы Дадзеныя AI-інструменты

Праграма
чатырох вечароў

Кожны занятак — 90 хвілін практыкі, разбораў і канкрэтных інструментаў, якія можна ўжыць ужо назаўтра.

01
2 чэрвеня · панядзелак 18:00–19:30 па Варшаве Эксплэйнеры

Як стварыць якасны эксплэйнер?

Журналістам ужо мала проста данесці інфармацыю першымі. Ва ўмовах інфармацыйнай перадазіроўкі аўдыторыя хоча разумець, навошта ёй ведаць тое ці іншае, як яно ўплывае на жыццё і што наогул азначаюць навіны. Ведаць ужо не дастаткова — важна разумець.

На занятку даведаемся, што такое эксплэйнер, што патрэбна для яго якаснай падрыхтоўкі, і паспрабуем зрабіць яго самі.

02
4 чэрвеня · серада 18:00–19:30 па Варшаве Кароткія фарматы

Анатомія кароткіх фарматаў

Кароткія ролікі: працягласць, логіка і алгарытмы платформаў. З чаго складаюцца шортсы і рылсы? Як іх выкарыстоўваць у журналістыцы? Як паспяхова прайсці шлях ад ідэі да публікацыі?

Якія AI-інструменты паскораць вашу працу? Запрашаем — будзе цікава.

03
9 чэрвеня · панядзелак 18:00–19:30 па Варшаве Візуал і Аўтарскія правы

Візуал для журналіста: дзе браць выявы, як апрацоўваць і не парушыць правы

На сустрэчы разбяром, дзе шукаць ілюстрацыі для матэрыялаў, як не трапіць у праблемы з аўтарскімі правамі, чым хутка апрацоўваць фота анлайн і як выкарыстоўваць выявы так, каб не ўводзіць аўдыторыю ў зман.

Будзе практычна: сэрвісы, прыклады, памылкі і чэкліст перад публікацыяй.

04
11 чэрвеня · серада 18:00–19:30 па Варшаве Візуалізацыя

Асновы працы з дадзенымі

Занятак карысны тым, хто не мае ўпэўненых навыкаў збору і аналізу дадзеных. Абмяркуем, як ацаніць, ці дадзеныя прыдатныя да аналізу, разбярэм базавыя методыкі, падводныя камяні.

А таксама — асноўныя тыпы візуалізацыі і спосабы карэктнага выкладання высноваў аналізу.

Чаму варта далучыцца

Чатыры вечары, якія зберагуць
вам месяцы спроб і памылак

90
хвілін на сустрэчу

Кампактна і па справе

Без доўгай тэорыі — толькі тое, што можна ўжыць у працы ўжо назаўтра. Жывыя прыклады, разборы і чэклісты.

4
эксперты-практыкі

Людзі, якія робяць гэта штодня

Рэдактары, медыякансультанты, social-менеджары і дата-аналітыкі — кожны вядзе ўласны напрамак.

0
кошт удзелу

Бясплатна — і без падвохаў

Праграма праводзіцца Школай журналістыкі IFAE. Дастаткова запоўніць кароткую заяўку — нават за два дні да старту.

Пра арганізатараў

МедыяЧэрвень 2026 — частка праграмы Школа журналістыкі IFAE

Мы займаемся адукацыяй журналістаў з 1997 года. За гэты час праз нашы курсы прайшлі сотні рэдактараў, рэпарцёраў і блогераў — у Беларусі, Польшчы і за іх межамі.

МедыяЧэрвень — гэта штогадовы вячэрні інтэнсіў для тых, хто хоча падцягнуць практычныя кампетэнцыі ў зручны для сябе час.

ifae.live Падаць заяўку
Працуем  з  1997 г.
30 ГАДОЎ АДУКАЦЫІ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ, МЕДЫЯМЕНЕДЖЭРАЎ, СПЕЦЫЯЛІСТАЎ ПА СУВЯЗЯХ З ГРАМАДСКАСЦЮ, АКТЫВІСТАЎ НГА – ПРАФЕСІЙНА І З СЭРЦАМ

Заяўляйся!

Чатыры вечары, чатыры эксперты, аніякай “вады”.
Заявіцца можна нават за два дні да пачатку.

Запоўніць форму заяўкі
Старт — 2 чэрвеня 2026 · 18:00 па Варшаве