Перайсці да змесціва

Анлайн занятак

Сторытэлінг: абіраем фарматы і платформы

Сторытэлінг: абіраем фарматы і платформы

Вы, напэўна, ужо ведаеце, наколькі важна ўмець расказваць гісторыі і як іх ствараць. Але каб гісторыя сапраўды ажыла, трэба ведаць, у якім фармаце яе падаць і на якой платформе лепш за ўсё ёй падзяліцца. Гэты занятак дапаможа вам пазнаёміцца з рознымі фарматамі сторытэлінгу і даведацца, якая лічбавая платформа найбольш падыходзіць для публікацыі вашых гісторый.

Фарматы сторытэлінгу

Гісторыю можна перадаць у розных формах.

Тэкст – просты і даступны фармат, які дазваляе падрабязна апісваць важныя дэталі і ствараць у свядомасці чытача цэласную карціну. Тэкст лёгка распаўсюджваць, яго можна выкарыстоўваць на розных лічбавых платформах, а таксама раздрукоўваць і захоўваць на паперы. Тэкст добра падыходзіць для фіксацыі ўспамінаў і дакументавання падзей.

Фотагісторыі – у кожнага з нас, напэўна, ёсць шмат фотаздымкаў, праз якія можна распавесці сотні розных гісторый! Вы можаце стварыць фотагісторыю сваёй сям’і, фотахраналогію важных падзей жыцця і многае іншае. Фотаздымкі моцна перадаюць эмоцыі і пераносяць нас у розныя часы і месцы. Акрамя таго, імі зручна дзяліцца ў сацыяльных сетках!

Відэагісторыі – ствараюць больш яркую, амаль калейдаскапічную карціну падзей, пра якія вы распавядаеце. Вы можаце запісваць відэа (успаміны, мары, меркаванні і г.д.) сваіх родных, сяброў або сябе. Таксама можна выходзіць у прамы эфір у сваім відэаблогу і размаўляць з людзьмі з усяго свету!

Аўдыё (падкасты) – дазваляюць слухаць вашыя гісторыі ў любым месцы, нават падчас прагулкі ці падчас гатавання на кухні. Гэты фармат асабліва падыходзіць тым, хто па нейкіх прычынах адчувае сябе няўтульна перад відэакамерай.

Гэта асноўныя фарматы сторытэлінга, але існуюць і іншыя! Інфаграфіка, інтэрактыўныя лонгрыды, коміксы – усё гэта таксама выдатна падыходзіць для расповеду вашых гісторый.

Памятайце: фармат уплывае на тое, як будзе ўспрынята гісторыя і які эфект яна зробіць. Таму выбірайце фармат уважліва!

А цяпер праверце свае веды!

Супастаўленне фарматаў
↔ Інтэрактыўнае заданне

Супастаўце фармат з яго моцным бокам

Выберыце фармат злева, потым — адпаведны моцны бок справа. Пара злучыцца аўтаматычна.

Злучана:
0 / 3
Фармат
Моцны бок
📝 Тэкст
«Дазваляе падрабязна перадаваць думкі і пачуцці»
🎬 Відэа
«Уздзейнічае праз выявы і гукі адначасова»
🎧 Аўдыё
«Можна слухаць у дарозе або дома»

Выберыце фармат злева, каб пачаць.

Лічбавыя платформы для сторытэлінгу

Пасля таго як вы вызначыліся з фарматам сваіх гісторый, час падумаць, на якіх лічбавых платформах вы будзеце іх публікаваць.
Кожная платформа мае свае правілы і сваю аўдыторыю. Паглядзіце агляд асноўных платформаў у гэтай прэзентацыі і абярыце тыя, якія вам падабаюцца больш за ўсё!

Сторытэлінг: фарматы і платформы

Фармат і платформа – гэта інструменты, і ад іх правільнага выбару залежыць, ці будзе ваша гісторыя прачытана і ці сапраўды яна зацікавіць тых, хто яе чытае, слухае або глядзіць.

Давайце пераканаемся, што вы засвоілі ключавыя веды з гэтага занятку.

Тэст: Платформы