Кожны з нас мае што расказаць. Гісторыі дапамагаюць нам дзяліцца досведам, эмоцыямі і натхняць іншых людзей. Пасля гэатага занятку ты даведаешся, як ствараць крок за крокам свае гісторыі і якія тэхнікі дапамогуць зрабіць іх больш цікавымі і захапляльнымі.
Кожная добрая гісторыя мае структуру. Адным з простых і зразумелых падыходаў да стварэння канцэпцыі гісторыі з’яўляецца правіла 4P:
- People (Людзі): хто герой гісторыі?
- Place (Месца): дзе адбываецца дзеянне?
- Problem (Праблема): што здарылася?
- Progress (Развіццё): як усё змянілася, да чаго прывяло?
Сёння мы больш падрабязна, крок за крокам, разгледзім, як прадумаць свой аповед.
Каб гісторыя атрымалася цікавай і запамінальнай, трэба прайсці некалькі крокаў.
- Ідэя – вызначыце, пра што хочаце расказаць.
- Герой – абярыце галоўнага персанажа, праз якога будзе раскрывацца гісторыя. Гэта можаце быць Вы самі альбо іншы чалавек.
- Праблема або выклік – што пераадольвае герой?
- Падзеі і канфлікт – якія перашкоды з’яўляюцца на яго шляху?
- Кульмінацыя – самы напружаны момант.
- Развязка – чым усё скончылася і чаму гэта важна.
Гэтыя добра прадуманыя крокі дапамогуць зрабіць гісторыю больш эмацыйнай, каб чытач ці слухач змог «пражыць» яе разам з героем.
Інтэрактыўнае заданне:
Запоўніце прапушчаныя элементы ў алгарытме планавання гісторыі:
Алгарытм планавання гісторыі
Запоўніце прапушчаныя элементы ў ланцужку. Увядзіце адказ у кожнае пустое поле і націсніце «Праверыць».
Тэхнікі сторытэлінга
Ёсць розныя тэхнікі, якія дапамогуць табе захапіць і ўтрымліваць інтарэс людзей, якія будуць чытаць альбо слухаць тваю гісторыю.
Пагартай гэтую прэзентацыю, каб пазнаёміцца з імі і абраць тыя тэхнікі, якія будуць найлепш пасаваць для тваіх гісторый.
Тэхнікі сторытэлінгаА цяпер правер, наколькі добра ты засвоіў/засвоіла тэхнікі сторытэлінга.
Супастаўце тэхніку і яе апісанне
Выберыце тэрмін злева, потым — адпаведнае апісанне справа. Пара злучыцца аўтаматычна.
Выберыце тэрмін злева, каб пачаць.
Такім чынам, для цікавай гісторыі трэба мець ідэю, героя, канфлікт/праблему і лагічны фінал. А розныя тэхнікі дапамагаюць зрабіць яе больш жывой і цікавай.
