Перайсці да змесціва

Правядзі МедыяСнежань з намі! Запрашаем на новы анлайн курс па журналістыцы і развіцці медыякампетэнцый

Заняткі разлічаныя як на пачаткоўцаў, так і на тых, хто ўжо ў прафесіі і хоча ўдасканальваць свае кампетэнцыі. Усе нашыя вядоўцы – практыкуючыя рэдактары і рэдактаркі, эксперты і эксперткі з вялізным досведам працы.

Наш першы занятак пачнецца 3 снежня. Глядзі дэталі тут:

Глядзіце ніжэй, якія яшчэ заняткі ёсць у праграме і далучайцеся да іх!


Стварэнне і мантаж відэа. База для сацыяльных сетак

Калі: 5 снежня, 18.00 (па Варшаве, 19.00 па Вільні, 20.00 па Менску).

Дзе: Z00m

Спасылка на рэгістрацыю: https://us06web.zoom.us/meeting/register/P6oGBnJ9TFeNgnhaB-Xjmw 

Вядоўца: Васіль Ядчанка

Што будзе на занятку?

Патрэніруемся стварыць гатовую навіну ў фармаце вертыкальнага caption-відэа для Instagram, Telegram, TikTok, Shorts.

Без здымак, толькі з дапамогай стокаў і мантажу.

Вы даведаецеся:

  • Як выйграць час: дзе знаходзіць бясплатныя відэастокі.
  • Як па тэксце навіны пабудаваць просты відэасцэнар.
  • Як працаваць з тэкстам, які глядзяць: асновы caption-відэа
  • Як імпартаваць фота + відэа і разбіць іх на кадры.
  • Як абразаць, рабіць пераходы, тэмп: каб не было сумна.
  • Як дадаваць тэкст і субцітры па навіне.
  • Як выкарыстоўваць эфекты, маскі, гукі і лагатып.
  • Як падрыхтаваць відэа да публікацыі: фармат, экспарт.

Усе ўдзельнікі змогуць адразу паўтараць інструкцыі ўслед за трэнэрам на смартфоне.

Увага! Патрэбны CapCut, доступ да інтэрнэту і любы навінавы тэкст.

Каму будзе карысна:

Журналістам і валанцёрам, якія хочуць рабіць відэанавіны хутка.

SMM-спецыялістам і адміністратарам суполак.

Тым, хто хоча распавядаць навіны праз відэа без камеры.

Васіль Ядчанка

Васіль Ядчанка 

24 гады працы ва ўсіх відах СМІ. 12 гадоў у PR.

Галоўны рэдактар кросплатформеннага медыя. 

Медыяменеджэр, кансультант беларускіх СМІ і НГА па працы з відэакантэнтам. 

Блогер, відэа якога ў 2024 годзе паглядзелі 26% усіх жыхароў Беларусі, якія карыстаюцца інтэрнэтам. 

Выкладчык па відэаблогінгу, тэхніцы маўлення, журналістыцы (web, ТБ, радыё). 

Стваральнік відэа і TikTok серыялаў для міжнародных IT-кампаній і фондаў.

Інтэрв’ю: як рыхтавацца, куды весці размову і што рабіць пасля яе

Калі: 10 снежня, 18.00 (па Варшаве, 19.00 па Вільні, 20.00 па Менску).

Дзе: Z00m

Спасылка на рэгістрацыю: https://us06web.zoom.us/meeting/register/zbgwOdA8TQiRGYzMkJllfw 

Вядоўца: Зоя Хруцкая.

Што будзе на занятку?

На занятках мы навучымся рыхтавацца да размовы з героем або экспертам, даведаемся пра галоўны сакрэт інтэрв’ю і разбяром, што рабіць у розных нечаканых сітуацыях.

Зоя Хруцкая

Журналістка і менеджарка, адна са стваральніц медыя PALATNO

Штучны інтэлект у працы журналіста

Калі: 12 снежня, 18.30 (па Варшаве, 19.30 па Вільні, 20.30 па Менску).

Дзе: Z00m

Спасылка на рэгістрацыю: https://us06web.zoom.us/meeting/register/csUKzrOzTOevgtkJzQ4HCA 

Вядоўца: Лола Бурыева

Што будзе на занятку?

Узгадаем базу (што такое ШІ, промптынг і чаму ён важны) і паглыбімся ў асістэнтаў: што гэта такое, як стварыць. Вы ўбачыце ўжо гатовых і даступных для журналістаў асістэнтаў.

Таксама:

– пазнаёмімся з прыладамі штучнага інтэлекту, якія дапамагаюць у рэдакцыйнай працы;

– навучымся ствараць эфектыўныя запыты;

– даведаемся, як выкарыстаць ШІ для пошуку інфармацыі, генерацыі ідэй і кантэнту.

Лола Бурыева

журналістка, рэдактарка і медыя-менеджарка, сябра першага складу Рады па медыяэтыцы беларускай медыясупольнасці. Мае больш за 15 гадоў досведу ў незалежных медыя, у тым ліку на тэлебачанні («Белсат») і ў сферы журналісцкіх расследаванняў. Была заснавальніцай і галоўнай рэдактаркай выдання «Вот Так».

З 2023 года кіруе сайтам Беларускага расследавальніцкага цэнтру. У БРЦ распрацавала рэдакцыйную палітыку, у тым ліку палажэнні аб выкарыстанні штучнага інтэлекту. Была аўтаркай і кіраўнічкай унікальнага для беларускіх медыяў праекту на базе штучнага інтэлекту – чат-бота Ясі. Укараняе і актыўна выкарыстоўвае інструменты на базе ШІ ў працы рэдакцыі і для прыцягвання ды ўтрымання аўдыторыі (на сайце БРЦ апроч камунікацыі з выдрай-дэтэктывам Ясяй можна, напрыклад, прачытаць сціслы пераказ лонгрыдаў, створаны ШІ, ці паслухаць матэрыял, агучаны з дапамогай штучнага інтэлекту).

Скончыла курсы AI-Colleague Пражскай медыяшколы і Age of AI in the Newsroom Сусветнай газетнай і навінавай асацыяцыі WAN-IFRA (па выніках апошняга выйграла грант на распрацоўку інструмента на падставе ШІ для рэдакцыі).

Як ствараць асабісты брэнд журналіста_к у сацсетках 

Калі: 17 снежня, 18.00 (па Варшаве, 19.00 па Вільні, 20.00 па Менску).

Дзе: Z00m

Спасылка на рэгістрацыю: https://us06web.zoom.us/meeting/register/5zw0wTqVQlKIGPf21O9RsQ

Вядоўца: Ліза Ветрава

Што будзе на занятку?

Сацыяльныя сеткі – не проста пляцоўка для навін, а інструмент, які можа зрабіць журналіста_к пазнавальнымі, надзейнымі і ўплывовымі.

На гэтай сустрэчы мы пагаворым пра тое, як пабудаваць асабісты брэнд у медыяпрасторы, не страціўшы прафесійнасць і сябе.

Разбяром:

  • як адрозніваць асабістае і публічнае;
  • як фармаваць давер праз камунікацыю;
  • як сацсеткі могуць стаць працягам журналісцкай місіі.

Ліза Ветрава

Стваральніца аўтарскага курса “PR і камунікацыя ў Інстаграм”, коўчка, ментарка, лектарка, папулярная блогерка.

МедыяСнежань 2025 з’яўляецца часткай нашай праграмы Школа журналістыкі IFAE.