
Запрашаем на новы цыкл нашых анлайн заняткаў па розных аспектах журналістыкі і медыякампетэнцый.
Заняткі разлічаныя як на пачаткоўцаў, так і на тых, хто ўжо ў прафесіі і хоча ўдасканальваць свае кампетэнцыі. Усе нашыя вядоўцы – практыкуючыя рэдактары і рэдактаркі, эксперты і эксперткі з вялізным досведам працы.
Вас чакаюць заняткі, звязаныя з пошукам цікавых тэмаў, правядзеннем інтэрв’ю, здымкай і мантажом відэа, стварэннем свайго брэнда ў сацсетках, выкарыстаннем штучнага інтэлекта. Аніякай вады!
На першы занятак, які адбудзецца 3 снежня, можна рэгістравацца прама зараз.
Тэма: Дзе шукаць тэмы журналісту?
Калі: 3 снежня, 18.00 (па Варшаве, 19.00 па Вільні, 20.00 па Менску).
Дзе: Z00m
Спасылка на рэгістрацыю: https://us06web.zoom.us/…/register/Dbe3l7R5S8mhKRGZqwnygA
Што будзем рабіць у час занятку?
– Патрэніруемся вылучаць з бягучай інфармацыйнай павесткі тэмы для матэрыялаў розных жанраў.
– Навучымся шукаць «эксклюзіўныя» тэмы ў агульнадаступнай статыстыцы.
– Ацэнім рызыкі пры пошуку тэм у чатах і сацсетках і зразумеем, як гэтыя рызыкі можна зменшыць.
– Даведаемся, што такое кліч і як прымусіць яго працаваць. Разбяром удалыя і няўдалыя клічы.
– Падумаем, як працаваць з «уваходнымі» тэмамі.
– Адкажам на пытанне: ці этычна (і калі) ператвараць у тэму ўласны досвед?
Хто праводзіць:
Рэдактарка выдання MOST (mostmedia.io), экспертка са шматгадовым досведам журналісцкай і рэдактарскай працы.
МедыяСнежань 2025 з’яўляецца часткай нашай праграмы Школа журналістыкі IFAE.