Перайсці да змесціва

Анлайн занятак

Што такое сторытэлінг і з чаго пачаць?

Што такое сторытэлінг і з чаго пачаць?

Я раскажу вам гісторыю… Так можа сказаць любы чалавек. Асабліва чалавек, за плячыма ў якога шмат пражытых гадоў, падзей, перажыванняў, сустрэч і г.д. Усе мы з самага дзяцінства любім слухаць добрыя гісторыі і самі таксама стараемся іх цікава распавядаць.

Пасля гэтага занятку ты будзеш ведаць, што такое сторытэлінг, што ляжыць у падмурку добрай гісторыі і з чаго пачаць стварэнне гісторыі, каб дзяліцца ёй у інтэрнэце з іншымі людзьмі.

Што такое сторытэлінг і чаму людзі любяць добрыя гісторыі

Сторытэлінг (ад англ. storytelling) – гэта мастацтва распавядаць гісторыі. Гэта спосаб дзяліцца думкамі, эмоцыямі і вопытам праз сюжэт.

З даўніх часоў людзі перадавалі веды і каштоўнасці праз казкі, паданні і ўспаміны. Добрая гісторыя здольная натхняць, вучыць, падтрымліваць і аб’ядноўваць людзей.

Нават калі вы думаеце, што нічога асаблівага не адбылося ў вашым жыцці – гэта не так. Ваша гісторыя – гэта ваш унікальны досвед, які можа зацікавіць і падтрымаць іншых.

Менавіта таму ёсць сэнс вучыцца ствараць свае гісторыі ў інтэрнэце і дзяліцца імі.

Чаму людзі любяць гісторыі?

Да таму, што гэта наша чалавечая асаблівасць: мы думаем пра нешта такім чынам, што ствараем вакол гэтага кантэкст і гісторыю. 

Да таго ж, добрыя апавяданні лягчэй запамінаюцца, яны больш эмацыйныя і больш пераканаўчыя ў параўнанні з рацыянальнымі аргументамі, статыстыкай і фактамі.

А яшчэ таму, што добрыя гісторыі хвалююць, натхняюць і вучаць!

Прайдзі гэтае простае практыкаванне, каб яшчэ лепш зразумець, чаму людзі любяць гісторыі:

Што ляжыць у падмурку добрай гісторыі?

Кожная добрая гісторыя мае структуру. Адным з простых і зразумелых падыходаў з’яўляецца правіла 4P:

  • People (Людзі): хто герой гісторыі?
  • Place (Месца): дзе адбываецца дзеянне?
  • Problem (Праблема): што здарылася?
  • Progress (Развіццё): як усё змянілася, да чаго прывяло?

Правер, ці ўмееш ты зараз хутка вызначаць сапраўдныя гісторыі:

З чаго пачаць стварэнне сваёй гісторыі?

Пачніце з простых пытанняў:

  • Што мне хочацца расказаць?
  • Каму?
  • Якую эмоцыю я хачу выклікаць?

Пачынайце з нататак альбо аднаго ўспаміна. Не спрабуйце адразу зрабіць «ідэальна». Пішыце так, як быццам расказваеце сябру. Галоўнае – шчырасць і жаданне падзяліцца сваёй гісторыяй.

Давайце патрэніруемся!
Працягніце сказ ніжэй, дадаўшы да яго 3-4 новыя сказы.
“Аднойчы, калі мне было прыкладна 18…”
Увага! Вы можаце абраць і іншыя варыянты пачатку гісторыі. Напрыклад:
“Гэтая падзея радыкальна змяніла маё жыццё…”
Вярніцеся яшчэ раз да правіла 4Р і пры патрэбе абнавіце альбо дапоўніце пачатак сваёй гісторыі!

Давайце падсумуем

Вы ўжо ведаеце, што такое сторытэлінг, што такое правіла 4Р, і з чаго пачаць стварэнне сваёй гісторыі.

На наступных занятках мы пазнаёмімся з рознымі тэхнікамі напісання гісторый, а таксама з тым, дзе іх можна публікаваць. 

Пакуль жа самы час пачаць пісаць сваю гісторыю!

https://media.ifae.live/2025/07/23/veni-vidi-scripsi-vychymasja-pisac-jak-zhurnalisty