Перайсці да змесціва

Анлайн занятак

Як ствараць якасны медыякантэнт, базуючыся на стандартах журналістыкі: прайдзі новы занятак на нашай платформе

Як ствараць якасны медыякантэнт, базуючыся на стандартах журналістыкі: прайдзі новы занятак на нашай платформе

У журналістыцы, як і ў многіх іншых прафесіях, ёсць свае прафесійныя і этычныя стандарты працы. Яны дапамагаюць медыя захаваць давер і павагу, а таксама інтарэс з боку аўдыторыі. Пасля гэтага занятку ты не толькі зразумееш правілы і прынцыпы, якімі кіруюцца прафесійныя журналісты, але і зможаш выкарыстоўваць многія з іх пры стварэнні і распаўсюдзе ўласнага публічнага медыякантэнта.

Давай пачнем!

Ствараем медыякантэнт, які адпавядае патрэбам людзей

Ці задумваліся вы, чаму адныя матэрыялы ў медыя (навіны, артыкулы, перадачы) хочацца хутчэй прагарнуць альбо зачыніць, а іншыя хочацца ўважліва чытаць/слухаць/глядзець да канца?

Зірніце на пералік некаторых крытэрыяў, якія ўлічваюць журналісты, каб зрабіць свае матэрыялы прываблівымі для сваёй аўдыторыі.

Абярыце для тыя з іх, якімі, на вашую думку, карыстаюцца журналісты. Пастаўце “птушачку” насупраць тых адказаў, якія лічыце правільнымі (падказка – іх можа быць некалькі:).

Праверыць правільнасць адказаў можна, націснуўшы на сіні значак ў правым ніжнім куце!

 Віншуем! Цяпер вы маеце падказкі, як зрабіць ваш публічны медыякантэнт цікавым для сваёй аўдыторыі!

Дбаем пра давер і павагу

Прафесійныя медыя дбаюць не толькі пра тое, як утрымаць інтарэс аўдыторыі, але і пра яе давер і павагу. Таму журналісты імкнуцца прытрымлівацца пэўных прафесійных і этычных стандартаў. Яны могуць быць карыснымі і табе, калі ты таксама ствараеш і распаўсюджваеш публічна медыякантэнт (навіны, меркаванні, фота, відэа і г.д.).

Пагартай гэтую прэзентацыю, каб лепш зразумець сутнасць гэтых стандартаў і правілаў.

Правер сябе!

Цяпер, калі вы ўжо ведаеце крытэрыі якасці журналісцкіх матэрыялаў, паспрабуйце вызначыць, які з гэтых тэкстаў адпавядае стандартам журналістыкі, а які не.

Спадзяемся, што і вы будзеце прытрымлівацца некаторых з гэтых прафесійных і этычных стандартаў пры стварэнні і распаўсюдзе ўласнага публічнага медыякантэнта!