Story Planner – тваё асабістае асяроддзе для стварэння і развіцця гісторыі.
Тут можна стварыць план, сістэматызаваць падзеі па сцэнах, прапісаць характары і мэты герояў, адзначыць ключавыя павароты сюжэта.
Замест хаосу ў нататках – чыстая і лагічная структура, дзе ўсё на сваіх месцах. Ты адразу бачыш, дзе гісторыі патрэбна больш дынамікі, а дзе – цішыні і павольнага развіцця.
Дадатак асабліва зручны для тых, хто вядзе некалькі праектаў адначасова: можна пераключацца паміж імі ў адзін клік і працягваць з таго моманту, на якім спыніўся.
Журналісты могуць планаваць серыі матэрыялаў, блогеры – сцэнарыі для відэа, даследчыкі – структуру артыкулаў.
Сайт : https://www.storyplanner.com
Знаёмцеся з іншымі карыснымі сервісамі для адукатараў і журналістаў на нашым сайце і ў нашых сацыяльных сетках (рубрыка #IFAEтэхна).
