Перайсці да змесціва

Парады

Infografix: засвойваем новы інструмант візуалізацыі звестак

Infografix: засвойваем новы інструмант візуалізацыі звестак

Стварыць за лічаныя секунды таймлайн альбо храналогію падзей, дыяграму альбо графік, параўнаць паміж сабой розныя дадзеныя, спампаваць гатовую інфаграфіку. І гэта ўсё проста ў браўзеры і без усялякай рэгістрацыі. Знаёмцеся з Infografix і яго магчымасцямі.

Коратка пра перавагі інструманта:

– ён бясплатны:)

– інтуітыўна зразумелы.

– дазваляе запампаваць вашыя дадзеныя або скарыстацца ўбудаваным АІ, які сам згенерыруе усё па вашым запыце.

– мае выбар базавых (няхай і досыць простых) шаблонаў: спісы, цыклы, інтэлект-карты, генеалагічныя дрэвы, хронікі, дыяграмы ды інш.

– працуе прама ў браўзеры — не патрабуе ўстаноўкі, проста адкрыйце і працуйце.

– гатовую графіку можна выслаць адразу спасылкай альбо спампаваць у JPEG, PDF, PNG і SVG.

Мы паспрабавалі паэксперыментаваць з магчымасцямі АІ на гэтай платформе і засталіся цалкам задаволенымі.

Вось, напрыклад, зроблены за пару секунд таймлайн з ключавымі датамі ў гісторыі Гродна:

Звярніце ўвагу, што вы можаце адразу рэдагаваць прапанаваныя звесткі, абіраць фармат графікі (1х1, 4х3, 3х4, 16х9 ), колер тэмы. візуальны выгляд і г.д.

Пры жаданні адным клікам можна ператварыць таймлайн вось у такога кшталту карткі:

А вось так за лічаныя секунды мы стварылі графік, які паказвае, як змянялася колькасць насельніцва Беларусі:

І ў гэтым выпадку мы можам рэдагаваць звесткі, карэктуючы дадзеныя ў табліцы ў левым меню.

Паспрабуйце – вам спадабаецца!