Медыя адыгрываюць ключавую ролю ў фармаванні грамадскага меркавання і стаўлення людзей. Гэта тычыцца і таго, як грамадства ўспрымае сталых людзей і працэс старэння. Тое, як сталыя людзі прадстаўлены ў навінах, артыкулах і аналітычных матэрыялах, можа як узмацняць стэрэатыпы і эйджызм, так і спрыяць больш справядліваму, дакладнаму і паважліваму разуменню сталасці.
Мы падрыхтавалі 10 рэкамендацый і чэк-ліст, якія дапамогуць вам пісаць пра сталых людзей і пытанні старэння карэктна і без дыскрымінацыі.
У аснову рэкамендацыі пакладзены наш шматгадовы досвед працы ў галіне адукацыі і адстойвання інтарэсаў сталых людзей, а таксама матэрыялы даследаванняў і рэкамендацыі міжнародных арганізацый у гэтай сферы.
