Перайсці да змесціва

Пяць анлайн заняткаў ад Школы журналістыкі IFAE: развівай свае кампетэнцыі з намі!

Марыш зрабіць класнае інтэрв’ю альбо напісаць добры артыкул? Навучыцца выкарыстоўваць розныя лічбавыя інструменты і анлайн-платформы для стварэння інфаграфікі і прыгожай візуалізацыі сваіх матэрыялаў? Разабрацца ў этычных і прававых аспектах працы журналістаў? Зрабі гэта з дапамогай дасведчаных экспертак і экспертаў з багатым практычным досведам журналісцкай і рэдактарскй працы.

Глядзіце расклад адкрытых анлайн заняткаў Школы журналістыкі IFAE:

Заняткі распачынаюцца ў 18.00 па Варшаве.

Запісацца на ўдзел у занятках могуць як навучэнцы Школы журналістыкі, так і ўсё, хто хоча ўдасканаліць свае журналісцкія і медыякампетэнцыі.

Заяўкі прымаюцца да 1 снежня.

Запішыся!

Знаёмцеся з нашымі экспертамі:

Зоя Хруцкая

Медыяменеджарка і журналістка. 

Спецыялізуецца на працы з лакальнымі медыямі. 

З задавальненнем дапамагае пачаткоўцам знайсці сваю “фішку” у журналістыцы.

Ірына Чарняўка

Прадзюсарка ток-шоў і публіцыстычных праграм. Працавала ў інфармагенцыях, газетах і анлайн, на радыё і тэлебачанні.

Шмат працуе са сцэнарыстамі, рэпарцёрамі, вядоўцамі, рэжысёрамі, літаратарамі, музыкамі і выканаўцамі, разам з якімі стварае цікавыя медыяпраекты на розную тэматыку.

Вітаўт Руднік

Медыяадукатар і трэнер. Заснавальнік Гарадзенскай “Школы журналістыкі”, адзін з заснавальнікаў Школы журналістыкі IFAE.

У журналістыцы больш за 30 год. Працаваў у рэдакцыях газет, радыё і тэлебачання, быў зснавальнікам і рэдактарам некалькіх інтэрнэт-парталаў.

У якасці трэнера і медыяэксперта працуе ў розных краінах свету. Спецыялізуецца на аасновах журналістыкі і лічбавых інструментах для журналістаў.

Адар’я Гуштын

У журналістыцы – больш за 15 год. Мае юрыдычныю адуĸацыю, сертыфіĸат медыятара.

Працавала яĸ судовы рэпарцёр у шэрагу вядучых беларускіх выданняў.

Тройчы выйгравала ў судах па позвах аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Прызнавалася Журналістам года па версіі праваабаронцаў (2016), неаднаразова перамагала ў ĸонĸурсе “Вольнае слова” . Праходзіла стажыроўĸі ў Германіі і Веліĸабрытаніі.

Працягвае навучанне ў сферы абароны правоў чалавеĸа.

Пазнакі: