Выкарыстанне сэрвісаў штучнага інтэлекту для пераўтварэння тэксту ў відэа становіцца ўсё больш папулярным, бо дазваляе хутка і без рэсурсаў стварыць “прадукт”, які зачэпіць вашу ўдыторыю. Глядзіце агляд трох бясплатных інструментаў, якія дазваляюць ствараць відэа на аснове тэкставых матэрыялаў.
1. Predis.ai
Predis.ai прапануе інструмент для пераўтварэння тэксту ў відэа з дапамогай штучнага інтэлекту. Карыстальнікі могуць увесці апісанне прадукту або тэмы, выбраць мову і шаблон, пасля чаго сістэма аўтаматычна стварае сцэнарый, падбірае адпаведныя выявы і відэа, а таксама дадае агучванне і фонавую музыку. Інструмент мае шырокую бібліятэку шаблонаў і галасоў на розных мовах, што дазваляе ствараць відэа, адаптаваныя да патрэб карыстальніка.
2. InVideo
InVideo — гэта онлайн-рэдактар відэа, які прапануе больш за 5000 шаблонаў відэа, аўтаматызаванае пераўтварэнне тэксту ў маўленне і доступ да мільёнаў стандартных медыяфайлаў. Бясплатны план дазваляе ствараць відэа працягласцю да 40 хвілін з вадзяным знакам InVideo. Для выдалення вадзянога знака і доступу да дадатковых функцый прадугледжаны платныя планы.
3. Lumen5
Lumen5 — гэта інструмент, які дапамагае пераўтвараць тэкставы кантэнт, напрыклад, паведамленні ў блогу, у відэа. Сістэма аўтаматычна падбірае адпаведныя выявы і відэа на аснове ўведзенага тэксту, што дазваляе хутка ствараць цікавы відэакантэнт.
Бясплатны план прадугледжвае неабмежаваную колькасць відэа ў месяц з вадзяным знакам Lumen5. Платныя планы прапануюць дадатковыя функцыі, такія як выдаленне вадзянога знака і доступ да большай колькасці шаблонаў.
Гэтыя і іншыя падобныя ім сэрвісы дазваляюць карыстальнікам без спецыяльных навыкаў ствараць відэа на аснове тэкставых матэрыялаў, што можа аблегчыць працу грамадскім актывістам, блогерам і журналістам.