Як знайсці свой трэнерскі стыль, зразумець сваю суперсілу і вызначыць свае кропкі росту? Для чаго мы задаем пытанні ўдзельнікам і якія могуць быць трэнерскія пытанні? Як зрабіць трэнерскую інструкцыю канкрэтнай і зразумелай? Як выкарыстоўваць гісторыі ў трэнерскай працы і якімі тэхнікамі атрымання зваротнай сувязі можна карыстацца? Гэта няпоўны пералік пытанняў, які быў у “фокусе” чарговага трэнінга для трэнераў, якія працуюць у межах адукацыйных праграм IFAE для журналістаў і блогераў.
Трэнерская сустрэча адбылася 9-13 кастрычніка ў Варшаве. Удзел у ёй бралі трэнеры, якія ў 2023 і 2024 гг. праводзілі заняткі Школы медыякампетнцый для актывістаў НГА, розных анлайн курсаў для журналістаў і блогераў, а таксама Школы журналістыкі IFAE.
Удзельнікі трэнінга абмеркавалі таксама магчымыя тэмы і фарматы будучых адукацыйных праграм, узялі ўдзел у IFAE MediaJam – сустрэчы выпускнікоў розных медыяпраграм Фонда развіцця адукацыі дарослых.
Ужо ў хуткім часе частка трэнерскай каманды пачне праводзіць заняткі ў межах новага набора Школы журналістыкі IFAE.